Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

выцяцца, ударыцца, стукнуцца; рэзнуцца, разануцца, трэснуцца (разм.)
выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху
вычарпацца; вытахнуцца (разм.); сесці (перан.)
вышыня; высачыня (абл.); высь (паэт.)
выяўляць; адкрываць, раскрываць, перадаваць, паказваць, агаляць (перан.)
вядомасць, слава, папулярнасць; лаўры (перан., мн.)
вядомы, знаёмы, знатны, знакаміты, слаўны, славуты, праслаўлены, вялікі, відны, папулярны; слынны (абл.); гучны, крылаты, легендарны (перан.)
вязень, зняволены, засуджаны; астрожнік (уст.) / засуджаны на катаргу: катаржнік
вязка, звязка, вясла, нізанка, нізка; перавяз, перавясла, вянок, маток (абл.)
вязнуць, грузнуць, засядаць; лезці, улазіць, правальвацца, тапіцца (перан.)