Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

састарэць, састарыцца; агрыбець (абл.); ссівець, пасівець (перан.)
сачыць, наглядаць, назіраць, цікаваць, выцікоўваць, пільнаваць, сцерагчы; паляваць (перан.) □ не спускаць вока, не спускаць вачэй, ісці назіркам, хадзіць па пятах
свабода, незалежнасць, самастойнасць, воля, вольнасць, вольніца, разгарненне; раздолле, разваротак (разм.); разгон (перан.)
сваволіць, свавольнічаць, гарэзаваць, блазнаваць; дурэць (разм.); бязуліць, байбусаваць (абл.) □ вытвараць штукі, выкідваць штукі, хадзіць на галаве, займацца дурыкамі
свавольнік, гарэза, гарэзнік, шыбенік, шыбельнік, распуснік, буян; дураслівец, дуронік, балаўнік, пракуда, бузун, жэўжык, вісус, няўрымста (разм.); рэспуст, накольнік, узрэз, аторва (абл.); разбойнік (перан.)
сварка, звадка, грызня; калатня, калатнеча, буркатня (разм.); нелады (разм., мн.); буча (абл.); баталія, перапалка (перан.)
сварыцца, лаяцца, спрачацца; калаціцца, гыркацца, цапацца (разм.); грызціся (перан.) □ разыгрываць сцэны
сваяк, свой, родны; радня (зб.); родзіч (разм.), радняк, крэўны (абл.)
сведка, відавочца, паняты / на дуэлі: секундант (уст.)
світанне, рассвітанне, досвітак, дасвецце, золак, зара, зараніца; світанак (разм.); дзянніца (паэт.)