Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

санцапёк, прыпёк; сонца (перан.)
сапернік, праціўнік
сапернічаць, спаборнічаць, змагацца, цягацца
сапраўдны, праўдзівы, бясспрэчны, непадробны, непадроблены, непрытворны, неабвержны, дакументальны; напраўдашні (абл.); чысты (перан.)
сапраўды; папраўдзе, напраўду, дапраўды (разм.); на справе, па сутнасці (кніжн.)
сапсаваць, сапсуць, папсаваць, пагоршыць; скепсціць, зглуміць, збузаваць (разм.)
сарамаціць, сароміць, сараміць, сарамяжыць
сарамлівы, сарамяжы, сарамяжлівы, сарамяжны, цнатлівы, канфузлівы, ціхманы (абл.); баязлівы, нясмелы, нерашучы (перан.)
саромецца, бянтэжыцца, канфузіцца; стыдацца (абл.); чырванець (перан.) □ свяціць вачамі
саслаць, выслаць, загнаць