Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

складка, зборка, фалда, фальбона
склеп, пограб, падвал, яма; падмосце (абл.)
скрутак, сувой, рулон
скрынка / невялікая для дробных рэчаў: шкатулка / у стале, шафе: шуфляда
скрыпець, рыпець, рыпаць / раз-пораз: парыпваць; хрупацець (разм.)
скрэбці; драпаць, шкрабаць, шкрэбаць (разм.); драіць (спец.)
скубці, грызці, шчыпаць
скупец, хцівец; заціскайла (разм.); скупярдзяй, скупярдзей, скупяндзя, скарэда, скнара, сквапень, сквалыга, жмінда, жмот (разм. зняваж.); жыла, плюшкін (перан.)