Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

салома / у снапах пасля ручнога абмалоту: акалот
самабытны, своеасаблівы, арыгінальны
самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)
самалюбства, самаўпэўненасць, гонар, пыха, эгаізм; фанабэрыя (разм.); апломб, амбіцыя (кніжн.)
самаробны, уласнай работы / пра тканіну: саматканы, даматканы; самадзялковы, самадзелкавы (абл.)
самаўпраўна, самапраўна, самавольна
самацёк, стыхійнасць
самацёкам, стыхійна (перан.) □ само па сабе, само сабою
сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок
санлівасць, дрымота, млявасць