Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ігра́. Рус. игра́ ’ігра’, дыял. ’гулянне моладзі’, ’урачыстасць’, ’вяселле’, ’скокі, танцы’, укр. гра, ігра́, польск. gra, уст. igra ’тс’, в.-луж. hra ’тс’, н.-луж. gra, igra ’тс’, чэш., славац. hra ’ігра, забаўка, пацеха’, ’жарт’, славен. ígra ’ігра’, серб.-харв. и̏гра ’тс’, балг. игра́ ’ігра, пацеха’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. игра ’пацеха, танец’, ’ігра’, ст.-бел. игра ’ігра, забава’ (Скарына). І.‑е. сувязі не зусім ясныя. Магчыма. прасл. *jьgra мела рытуальнае і сакральнае значэнне. Сінкрэтычнасць семантыкі слав. слова і збліжэнне са ст.-інд. yájati ’шанаваць бажаство’, грэч. ἅγιος ’свяшчэнны’ даюць падставу для такога меркавання (Патабня, РФВ, 6, 1881, 3, 150–153). Тапароў (Этимология, 1977, 15–17), вяртаючыся да этымалогіі Патабні, звязвае *jьg‑ra з ідэяй сакральнай адзначанасці і шанавання, прызнаючы, аднак, фанетычныя цяжкасці ўзвядзення слав. слова да і.-е. *i̯ag‑ ’рэлігійнае шанаванне’. Семантычную і фармальную аргументацыю гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 8, 208–210. Іншыя супастаўленні: ст.-інд. éjati, tjati ’рухацца’ (Бернекер, 1, 422; Траўтман, 103), літ. áikštytis ’капрызіць, дурэць’, áikštis ’прыхамаць’, лат. aîstîtiês ’крычаць, шумець’, ст.-ісл. eikinn ’дзікі, люты, моцны’ (Фасмер, 2, 116), ст.-інд. iṅgati ’рухацца’ (Махэк₂, 181). Згодна з найбольш прынятай версіяй, пачатковае значэнне ’рух у танцы, скокі’ (Слаўскі, 1, 331–332). Скок (1, 711) прыводзіць у якасці семантычнай паралелі ст.-в.-ням. spilōn ’жвава рухацца’ — ням. spielen ’іграць’. Прапанова Ланта аб сувязі з гняздом рус. ерзать выклікае пярэчанні семантычнага і фармальнага характару (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 209).

Ігра́ць ’выконваць што-н. на музычным інструменце’, ’выступаць на сцэне, у кіно’, ’гуляць’, ’блішчаць’, ’быць у бадзёрым, узбуджаным стане’ (ТСБМ), ’бегаць (пра карову)’ (Мат. Гом.), ’цвісці’ (Бяльк., Выг. дыс.), ’спяваць’ (Касп.; Рам., 8, 554), ’спарвацца (аб птушках)’ (Некр.), ’буяніць, сварыцца, бурна выказваць пачуцці незадавальнення’ (Шат., Янк. III). Рус. игра́ть ’іграць’, дыял. ’танцаваць, скакаць’, ’спяваць’ (вельмі шырока ў гаворках), арханг., смал., разан. ’здзекавацца, злараднічаць’, разан. ’аб злучцы жывёлы’, укр. гра́ти ’іграць’, ’рабіць хуткія, рэзкія рухі’, ’брадзіць (аб мёдзе, піве)’ (Грынч.), польск. grać, igrać ’іграць’, в.-луж. hrać ’тс’, н.-луж. graś, jgraś ’тс’, палаб. jaigroją ’тс’, чэш. hráti ’іграць, забаўляцца’, славац. hrať ’тс’, ihrať ’іграць, хістацца, пералівацца’, славен. igráti ’іграць’, серб.-харв. ѝграти ’скакаць, іграць’, балг. игра̀я ’тс’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. играти ’забаўляцца, іграць’. Прасл. *jьgrati, дзеяслоў на ‑ati ад *jьgra (гл. ігра). Трубачоў, Эт. сл., 8, 210–211.

Ігра́ч ’музыка’ (Бяльк., Жд. 2, Інстр. III). Рус. дан. игра́чки ’песенніцы’, укр. ігра́ч, грач ’ігрок, музыка’ (Грынч.), польск. gracz ’ігрок, музыка, артыст’, в.-луж. hračk ’ігрок’, н.-луж. grac ’тс’, чэш. hráč ’тс’, славац. hráč ’ігрок, музыка’, славен. igráč ’ігрок, артыст’, серб.-харв. ѝгра̄н ’ігрок, танцор’, балг. игра́ч ’тс’, макед. играч ’тс’. Ст.-бел. играч ’музыка’ (Скарына). Прасл. утварэнне з суф. Nomina agentis ‑ačь ад *jьgrati (гл. іграць). Трубачоў, Эт. сл., 8, 210. Параўн. ігрэц.

Ігру́ша, ігру́шына. і‑ пратэтычнае. Гл. груша.

Ігру́шка ’вазон’, ’від хатніх кветак’ (Бір. Дзярж.), Лексіка-семантычны тып утварэння ад ігруша (гл.) з памянш. суф. ‑к‑а.

Ігрушшо́ ’сухое грушавае галлё’ (ушац., Нар. лексіка, 7). Утварэнне ад ігруша (гл.) з суф. ‑j‑o (са значэннем сукупнасці), які ў выніку асіміляцыі дае падаўжэнне ‑ш‑, як колля, сучча, елле і г. д. Сцяцко, Афікс. наз., 204.

Ігры́шча ’вечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус. дыял. и́гри́ще ’гулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр. гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск. igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш. hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац. ihrisko ’тс’, славен. igrišče ’тс’, серб.-харв. ѝгрӣште ’тс’, балг. игри́ще ’тс’, макед. игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав. игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус. игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел. игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл. *jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).

Ігрэ́ц ’ігрок’ (Гарэц., Касп., Др.-Падб.), ’музыка’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. III). Рус. дыял. игре́ц ’нячысты ці злы дух, бес; дамавы’ (шырока ў гаворках), тамб., вяц. ’мянушка грубага, нявыхаванага чалавека’, пенз. ’спявак’, дан., разан. ’параліч’, укр. грець ’апаплексічны ўдар, параліч’, уст. ’музыка, ігрок’, польск. уст. igrzec ’вандроўны артыст, камедыянт’, в.-луж. herc ’музы́ка’, н.-луж. gere ’ігрок’, ’музы́ка’, чэш., славац. herec ’артыст’, славен. igr̀c, igrèc ’ігрок’, ’музыка’, серб.-харв. уст. ìgrac, igarac ’ігрок’, балг. игре́ц ’артыст’. Ц.-слав. игрьць ’акцёр, скамарох’, ст.-рус. игрецъ ’танцор, скамарох’, ’музыка’, ’артыст’, ’спакуснік, д’ябал’, ’ігрок’. Ад *jьgrati (гл. іграць) з дапамогай суф. Nomina agentis ‑ьcь у прасл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 212–213; Слаўскі, 1, 446. Параўн. іграч.