Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

О́глух (воглух) ’дурань’ (Шпіл.) да глухі (гл.). Значэнні ’глухі’, ’дурны’ звязаны паміж сабой (параўн. роднаснае літ. glùšas ’глухі’ і ’дурны’ (Атрэмбскі, LP, 1, 131; LP, 7, 313). Фармальна да *o‑gluš‑iti або з ‑пратэзай і ўстаўным o (Мартынаў, Этимология–1984, 129–130). Гл. ёлуп.

Ого́, огого́ ’выказ здзіўлення’ (выклічнік) (ТСБМ, Нас., Бяльк., Янк.). Укр. ого, огого, рус. ого, огого. Паралелі з іншых славянскіх моў ненадзейныя (пар. Слаўскі, 1, 23). Згодна з Праабражэнскім, 2, да а‑а. Рудніцкі, які прыводзіць у якасці паралеляў ст.-грэч. і літ. , тлумачыць усходнеславянскія словы як такія, што ўзніклі ў выніку падаўжэння а з прыдыханнем інтэрвакальнай пазіцыі, параўноўвае іх з еге́, ігі́, угу́ (пар. ESSJ SG, 2, 41).