О́бат (*вобат) ’вобад’ (Воўк-Лев., Татарк.) да вобад (гл.).
О́бель (*вобель) ’зусім, цалкам’ (Горб.) ад *воб‑вель да вялікі (гл.), як вобмаль (гл. малы).
О́бліг ’пісьмовая абавязацельства, вексель’ (Нас.). Ст.-бел. обликгъ, облигъ ’тс’ з польск. oblig (Булыка, Запазыч., 220).
О́бнаж (*вобнаж) ’узятак на лапках пчалы’ (Нар. сл.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад нага: *об‑ног‑ь, як вобач (гл.) ’у баку’ < *об‑бок‑ь.
(В)о́бшыўка ’каўнер, верхняя частка спадніцы, фартуха’ (БМ, 121, палес.). Гл. абшыўка, абшэўка.
О́б’ядзь (*вобʼядзь) ’плюшнік’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, народна-этымалагічнае тлумачэнне супадае тут (figura etymologica) з навуковым. Пар. «Обʼядзь была міз дарогу, каровы абʼядаліся» (Сл. ПЗБ, 3, 254). Да аб‑есці, гл. абед.