Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.

Жу́шчэрыць ’жаваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. разан., пенз., сімб., сарат., уладз., казан., алан., урал., куйбыш., ніжнегар. жу́щерить ’есці, жаваць’, разан., цвяр., маск., уладз. жу́стерить, арл. жу́старить, наўг., валаг. жу́шкорить, цвяр., наўг. жухто́рить ’тс’. Няясна, магчыма, вынік злажэння двух кораняў жу‑ (< *gi̯eu‑, гл. жаваць) і *(s)ker‑ ’рэзаць’ ці ’жорсткі, сухі, худы’ альбо *(s)ter‑ ’цвёрды’. Покарны, 1, 933, 938–939, 1022.