Гіпно́з ’гіпноз’. Рус. гипно́з, укр. гіпно́з. У бел. і укр. мовах, відаць, з рус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 407), з франц. hypnose (< лац. hypnosis < грэч.). Шанскі (1, Г, 78) мяркуе, што рус. слова ўзята з англ. hypnosis (< грэч.).
Гіпо́тэза ’гіпотэза’. Рус. гипо́теза, укр. гіпо́теза. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай з’яўляецца рус. гипо́теза (якое, паводле Фасмера (1, 407), запазычана з польск. hipoteza або ням. Hypothese; першакрыніца — лац. hypothesis < грэч.). Шанскі (1, Г, 80) выводзіць рус. слова з лац. hypothesis < грэч.
Гіпс ’гіпс’. Рус. гипс, укр. гіпс. Запазычанне з ням. Gips < лац. gypsum < грэч. (гл. Фасмер, 1, 407; Шанскі, 1, Г, 81).