Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ге́гаць ’гергетаць’ (Сцяшк.), ґе́ґаць (Жд. 1, Шатал.). Гукапераймальнага паходжання. Параўн. укр. ґе́ґати, польск. gęgać і далей рус. га́гать, польск. gagać, чэш. gágati, літ. gagė́ti, ням. gāgen і г. д. Слаўскі, 1, 272; Траўтман, 74–75. Да прасл. *gagati гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 83–84.

Гегемо́нія ’гегемонія’ (БРС). Рус. гегемо́ния, укр. гегемо́нія. Сучаснае рус. гегемо́ния (адсюль, відаць, бел. і ўкр.) з ням. Hegemonie (< лац. < грэч.). Падрабязна аб гісторыі рус. слова Шанскі, 1, Г, 44.

Ге́глі, таксама гегні ’рыбалавецкая снасць’ (дыялектнае, сустракаецца ў Брасл., Мядз. і іншых раёнах БССР; гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17), таксама пераносна («рукі, ногі, як гегні»). Запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. gėglinis, gẽgnės ’рыбалавецкая снасць’ (таксама пераносна ’падкаленкі, ногі’). Гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17. Параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах. ґе́ґні.

Ге́гні ’рыбалавецкая снасць’. Запазычанне з літ. мовы; падрабязней гл. пад ге́глі. Сюды і ґе́ґня ’драўляны шпень у ярме’ (Сл. паўн.-зах.).

Ге́гнуць ’памерці; забіць’ (Сцяц.). Здаецца, гукапераймальнага паходжання Параўн. рус. ге́кнуть ’ударыць, упасці’, ги́гать ’шумець, запалохваць крыкам’, укр. гигнути ’шпурнуць, кінуць на зямлю; здохнуць’.