Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Геагра́фія ’геаграфія’ (БРС). Рус. геогра́фия, укр. геогра́фія. Запазычанне, відаць, праз польск. geografia з лац. geographia (< грэч.) Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 53.

Геало́гія ’геалогія’ (БРС). Рус. геоло́гия, укр. геоло́гія. Паводле Фасмера (1, 402), запазычанне з польск. geologia або лац. geologia (< грэч.). Шанскі (1, Г, 54) мяркуе, што рус. геоло́гия < ням. Geologie (а гэта — утварэнне на базе грэч. элементаў).

Геаме́трыя ’геаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).