Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́‑, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг. ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан. ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).
Ро́жаніца ’парадзіха’ (Нас.; в.-дзв., Шатал.; Мат. Гом.). Да прасл. *rodjen‑ic‑a < *rodъ > род 1 (гл.). Адносна праблемных стараж.-рус. рожаница, мн. л. рожаницы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 796 (з літ-рай).
Ро́жаны ’родны’ (Нас.). Магчыма, уплыў польск. rodzony ’тс’, звычайна з прыстаўкамі ‑ро́джаны (напр., наро́джаны). Да род 1, радзіць (гл.).
Ро́жны ’розны, разнастайны’ (Др.-Падб.) — у выніку кантамінацыі бел. розны (гл.) і польск. różny ’тс’.
Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус. ро́за, якое праз ням. Rose з лац. rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).
Ро́залка ’паглыбленне (равок) паміж загонамі пры ворыве ў роскідку’ (слуц., Лекс. і грам., 15). З ро́звалка, якое з раз- і валі́ць (гл.). Семантычна ро́звалка — тое ж, што і ро́скідка (гл. роскід).
Ро́зачкі ’дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы’ (воран., Шатал.), ро́зачкі ’дзве палачкі, што дзержаць чыны’ (швянч., Сл. ПЗБ). Няясна.
Ро́зваль (у Насовіча ро́зволь, відаць, пад уплывам уво́лю) ’задавальненне, раскоша’, параўн. выраз: наеўся ў розволь ’уволю, удосталь’ (Нас.). Да раз‑вал‑іцца ’раскінуцца’ (гл.). Утворана ад асновы (з прэфіксам) і суфікса ‑ь з адцягненым значэннем, як удосталь, уроссып, рус. вдоль, вдоволь і інш. Параўн. з гэтым жа коранем рус. пск. ро́звалень ’мяла, цяльпук’, ро́зваль ’нядбайны, без парадку’.
Ро́звальні 1, разва́льні ’сані-развалы, развалкі’ (ТСБМ; круп., Жыв. сл.; Сцяшк.), ’шырокія сані’ (в.-дзв., Шатал.; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вялікія сані’ (Байк. і Некр.); ’прыстасаванне да саней для расшырэння іх плошчы’ (глус., Янк. Мат.; Юрч.); ’крывіны з бакоў саней (каб накласці многа грузу)’ (Бяльк.); ’дзве крывуліны, што насаджваюцца на канцы задняй восі, калі возяць бярвенні’ (там жа). Да развалы (гл.). Суфікс ‑н‑і, як у сані (гл.).
Ро́звальні 2 ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (арш., чач., ДАБМ, камент., 826; Рам. 8) — у выніку кантамінацыі лексем розвіны, рэзвілі, рэзвіны ’тс’ (гл. рэзгіны) і розвальні ’сані-развалы’ паводле падабенства.
Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл. *orz‑vor‑a < прасл. *vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).