Кру́шня 1 ’схіл гары з плоскімі выступамі’ (Яшк.). Гл. крушня 2.
Кру́шня 2 ’куча камення’ (ТСБМ, Федар., Яшк., КЭС, лаг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. крушня ’тс’, якое з літ. krū́snis ’тс’ (Булыка, Запазычанні, 179).
Кру́шня 3 ’пажарышча’ (Мат. Гом.). Гл. крушня 2.
Крушы́на ’дрэва або куст сямейства крушынавых’ (ТСБМ, Шат., Сержп. Пр., Бяльк., Касп., Сцяшк., Дэмб. 1, Мат.). Укр. крушина, рус. крушина ’тс’, серб.-харв. кру̀шина ’тс’, польск. kruszyna, чэш. krušina, славац. krušina ’тс’. Прасл. krušina да kruxъ ’ломкі, крохкі’, што адпавядае крохкасці расліны. Адсюль яе лацінская назва Frangula ад frangere ’ламацца, крышыцца’ (Слаўскі, 3, 185).