Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Ка́ркі ’павозка’ (Жд. 3), ’малыя санкі’ (Шат.). Запазычанне з ням. Karch ’павозка’, с.-в.-ням. karech ’двуколка’, таму Pluralia tantum. Магчыма, таксама ўплыў бел. калёсы для назвы павозкі.

Каркуля́тны ’ашчадны’ (КЭС, лаг.), да каракуль (гл.), з суфіксацыяй на ‑агны (‑ai‑ьnъ).

Карку́шкі. У выразе «несці на каркушках — несці за плячамі» (Нар. сл.), да карк (гл.).

Каркю́шкі ’кавалак бервяна’ (Крачк.). Мабыць, недакладная дэфініцыя: слова мае форму Pluralia tantum і эліест, які не адлюстроўвае гэту множнасць. Хутчэй за ўсё насілкі, г. зн. парныя палкі, якія кладуцца па плечы тых, хто нясе. Параўн. укр. коркиші ’плечы’.

Карма́ 1 ’задняя частка карабля’, укр. корма, рус. корма ’тс’, ст.-слав. кръма, балг. кърма, серб.-харв. кр́ма ’рулявое вясло’, славен. kŕma ’тс’. Слова, відаць, праславянскае. Яго архетып — kъrma ’рулявое вясло’. Параўн. ст.-слав. кръмчии ’кормны, рулявы’, кърмило ’руль’. Існуе гіпотэза аб старажытнагрэчаскіх сувязях гэтай групы слоў. Параўн. ст.-грэч. πρύμνη ’карма’. Марфалогія і семантыка славянскага і грэчаскага слоў супадаюць, але фанетыку вытлумачыць цяжка. Такія змены ў фанетыцы могуць узнікнуць у працэсе запазычання і адаптацыі. Больш пераканаўчая грэчаская паралель: κορμός ’вясло’ (Гесіхій) (κορμός ναυτικός). Не выключаны таксама палеабалканскі характар гэтых слоў, роднаснасць іх і πρύμνη (*k​u̯ > π або κ у розных дыялектах). Ва ўсякім разе гэта слова, як і назва карабля ў цэлым (гл. карабель), магла мець палеабалканскую моўную крыніцу (Бернекер, 668; Пэрсан, Beitr., 172).

Карма́ 2 ’сярэдняя частка невада ў выглядзе доўгага вузкага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі, куль’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Яшк., Нік., Мат. АС), рус. корма ’мяшок невада’. Сабалеўскі (ЖМНП, 1886, сент., 151) бачыў сувязь з карман ’кішэня’ (гл.), якое, аднак, само патрабуе этымалагічнага тлумачэння.

Карма́ 3 ’затока, завадзь у форме рукава’, ’выступ сушы ў выглядзе паўвострава, які ўразаецца ў балота’ (Яшк.). Семантычная сувязь з папярэднім словам відавочная. Агульная сема для карма 2 і карма 3 — ’куль, мяшок, рукаў’, але этымалагічнага рашэння пакуль што няма.

Карма́г ’абломак нажа’ (Грыг.). Відаць, трэба чытаць карман (гл.). якое ад карнай ’нож з кароткім зламаным лязом’ (гл.).

Кармазы́н ’тонкае сукно пунсовага колеру’ (Нас., Мядзв., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.), укр. кармазин, рус. кармазин. Праз польск. karmazyn з італ. carmesino (Булыка, Запазыч., 141; Фасмер, 2, 201).

Карма́ч ’складаны нож’ (Касп.). Гл. карпач.

Карма́ш ’кірмаш’ (Сержп., Нік.), гл. кірмаш. Магчыма, кантамінацыя з наступным словам.

Карме́шка ’кармленне на мяса жывёлы’ (КЭС, лаг.). Гл. карміць.