Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Круці́ста ’зігзагамі’ (ЭШ). Да круціцьх (гл.).

Круці́цца ’распуснічаць (пра жанчыну)’ (Нар. сл.). Да круціць2 (гл.).

Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Круч ’вір’ (Жд. 2). Гл. круча2.

Кру́ча1 ’крутое месца, круты бераг, спуск’ (ТСБМ, Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом.), укр. круча, рус. круча ’тс’. Да krǫtja. Гл. круты1 (Фасмер, 2, 387).

Кру́ча2 ’вір, завіруха’ (Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да круціць1. Зыходная форма krǫtja. Гл. круча1.

Кру́чалы ’калёсы для вывазкі лесу’ (Мат. Маг.), ’прылада для калёс вазіць бярвенні’ (Бяльк.). Кантамінацыя крывалы (гл.) і круціцьх (гл.).

Кру́чка ’бручка’ (Нас., Нар. сл., Жд. 2, Шатал., Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). У ДАБМ к. 276 не зафіксавана. Можна меркаваць, што кручка — кантамінацыйнае ўтварэнне ад каліка, каланка, наліўка (гл. ДАБМ, 459, кам. да к. 276) і бручка. Памылкова разглядалася як літуанізм (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Літ. kručkas само запазычанне з беларускай мовы. Гл. Фрэнкель, 302.

Кручке́ ’каромысел’ (Сцяшк.). Да крукі (гл.).

Кручо́к1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг4).

Кручо́к2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).

Кручо́к3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук6.

Кручо́к4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук1 (гл.).

Кручо́к5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук1.

Кручы́на ’сум’ (Бяльк.). Укр. кручина, рус. кручина ’тс’. Параўн. далей рус.-ц.-слав. кручина ’жоўць; эпілепсія’, польск. kręcz ’сутаргі’, славен. kročiti ’выгібацца’. Зводзіцца да першаснага kręto (< kręgъ) (Слаўскі, 3, 102). Параўн. кругі (гл.).