Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Трохма́ська ‘кошка трохколернай масці’ (Рэг. сл. Віц.). Да тры (гл. трох-) і масць (гл.), параўн. трохпау́сцёвы ‘тс’ (Барад.), одно́машны ‘аднолькавы’ (Клундук).

*Тро́хнуць, тро́хнуты ‘трухлявець, гніць сухім’ (Клім.). Да труха́, тру́хнуць (гл.).

Трохро́дны ‘траюрадны’ (Пан.). Па ўзоры двухро́дны брат < ст.-бел. братъ зъ двуродныхъ (двурожоныхъ); двух‑ на месцы дву‑ па аналогіі з займенным скланеннем прыметнікаў (Карскі 2-3, 242). Гл. трох-.

Трохро́жка, трохрожкі ‘вілы з трыма зубамі’ (бялын., Янк. Мат., Юрч. СНС, Выг.), трохро́жка ‘вешалка з рагоў лася’ (ТС). Да тры (гл. трох) і рог (гл.).

Трохсхі́льны ‘на тры страхі’ (Сцяшк. Сл.). Да тры (гл. трох-) і схіл (гл.).

Трохсце́н ‘прыбудова да дома’ (Нар. Гом., Шушк., ТС, Ян.), трохсце́нка ‘тс’ (Рэг. сл. Віц.), трохсце́нак ‘прыбудоўка з трох сцен’ (Скарбы, Рэг. сл. Віц.), ‘трысцень у хаце’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ). Да тры (гл. трох-) і сцяна́ (гл.). Гл. трысцен.

Трох- — першая частка складаных слоў трохгадо́вы, трохго́ддзе, трохмоўны, трохдзённы, трохсо́ты, трохчле́н і пад. (ГСБМ, Некр. і Байк.), трохро́жкі ‘вілы’ (ЛП), трохро́жка ‘рогі лася, прыстасаваныя пад вешалку’ (ТС). Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 171), “штучная форма” Р. скл. ад тры (гл.) на месцы старой формы трый, якая дала тры — форму Р. скл., што “заўсёды засталася ў словах складаных, а ў нескладаных вельмі рэдка”, гл. трысцен, трыножак і інш.

Трох-трох — калі нехта папраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла (полац., Нар. лекс.), трёх‑трёх — пра трасенне (Юрч. СНЛ), пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманні, апакопа асновы дзеяслова трохаць, гл.

Тро́шкі, тро́шку ‘нямнога, крышку, чуць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Растарг., Байк. і Некр., Сцяшк., Растарг., Бяльк., ТС). Гл. трохі.