◎ Каржэ́іна ’вельмі закарэлая, брудная асоба’ (Нар. словатв.), ’вельмі закарэлы, брудны’ (З нар. сл.). Да корж (гл.) і папярэдніх лексем. Словаўтварэнне: каржэіна ад каржэй (гл.) і суфікса ‑іна. (Nomen augmentativum et peiorativum).
◎ Каржэ́й ’вельмі закарэлы, брудны’ (З нар. сл.), да корж (гл.). Суфікс ‑эй утварае некалькі тыпаў назоўнікаў, у тым ліку ад прыметнікаў і назоўнікаў (прасл. ‑ejь) (SP, 1, 87).
◎ Каржэ́ністы ’прысадзісты, каржакаваты’ (Яўс.). Утворана ад наступнага. Гл. каржэнь}.
◎ Каржэ́нь 1 ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Яўс.), да каржак (гл.), кантамінаванага з каржэнь^ ’корж’ (гл.).
◎ Каржэ́нь 2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана з дапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-
Карзі́на ’кашолка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яруш.), ’кош з лазы’ (Нар. сл., Яшк.), карзінка ’кош’ (Мат. Маг.). Зыходзячы з формы і значэння лексемы корзаць (гл.), карзіна вытворнае ад корзаць: бел. корзаць ’плесці’, укр. корзити ’плесці, моршчыцца’. Магчыма, сюды ж рус. корза ’старая (= маршчыністая)’. Параўн. лат. kur̄za ’маршчына’ (Фасмер, 2, 327). Праз значэнне ’плесці’ корзаць звязана з карзіна. Адносіны ўсходнеславянскіх і латышскіх паралелей няясныя.
◎ [Карзі́ншчыца] корзинщица ’пчала, якая збірае мёд’ (Лнох.). да карзіна (гл.).
◎ Карзу́н ’кабан’ (Гарэц.). Параўн. кнорез (гл.) ’кабан’. Вытворнае ад корнарезун магло ператварыцца ў карзун. Славянскія паралелі да кнораз вельмі разнастайныя, што тлумачыцца іх амаль поўнай дээтымалагізацыяй. Упадабнснне да суфіксальных форм дало таксама карзюк (гл.).
Карзю́к ’вялікі непакладаны кабан’ (Грыг.), ’кныр’ (Мат. Маг.). Параўн. карзун (гл.).
Карк 1 ’карак’ (Нар. лекс., Дразд., Гарэц., Др.-Падб.), укр. карак (гл. карак), запазычанне з польск. kark ’карак’, якое ўзыходзіць да прасл. kъrkъ (Слаўскі, 2, 77).
Карк 2 ’частка касы, якая непасрэдна прымацоўваецца да касся’ (Тарнацкі, Studia). Метафарычная назва, абумоўленая знешнім падабенствам (гл. карк 1).
Каркаві́на ’карак’ (ТСБМ), ’шыя і плечы ніжэй шыі’ (КЭС, лаг.), ’свіны ашыек’ (Сцяшк., Вешт., Шатал.), да карк 1 (гл.). Словаўтварэнне даволі празрыстае: каркав‑іна (першая частка — прыметнік з суфіксам ‑ав, другая — суфікс ‑іна).