Карк 1 ’карак’ (Нар. лекс., Дразд., Гарэц., Др.-Падб.), укр. карак (гл. карак), запазычанне з польск. kark ’карак’, якое ўзыходзіць да прасл. kъrkъ (Слаўскі, 2, 77).

Карк 2 ’частка касы, якая непасрэдна прымацоўваецца да касся’ (Тарнацкі, Studia). Метафарычная назва, абумоўленая знешнім падабенствам (гл. карк 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)