◎ Карзу́н ’кабан’ (Гарэц.). Параўн. кнорез (гл.) ’кабан’. Вытворнае ад корнарезун магло ператварыцца ў карзун. Славянскія паралелі да кнораз вельмі разнастайныя, што тлумачыцца іх амаль поўнай дээтымалагізацыяй. Упадабнснне да суфіксальных форм дало таксама карзюк (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)