Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лабу́ша ’бязрогая карова’ (Сцяшк.). Да лобі, лабаты (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑уш‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 125, 182).

Лабуя́тнік ’ліпняк, ліпавыя палкі, з якіх знята кара’ (Бяльк.). Да лубуятнік (гл.).

Лабы́р1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).

Лабы́р2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).

Лабы́р3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.

Лабэра ’здаравяка’ (Мат. Маг.). Да лобі (гл.). Адносна экспрэсіўнага суф. -эра параўн. лабур (гл.).

Лабэціна ’вялікі лоб’ (Шат., КТС, А. Калюга), ’лоб’ (Жд. 2). Да лоб1 (гл.). Галосную ‑э‑ ў суфіксе можна разглядаць як працяг літ. суф. ‑eta(s). Параўн. лаба́ціна ’тс’.

Лабя́к1 ’залобак’ (Янк. Мат.), ’вальма’ (Мат. Маг.), ’зашчытак у хляве’ (ДАБМ, к. 230), ’франтон’ (Мат. Гом.), лъбя́к ’тс’ ’падфрантонная сцяна ў будынку’ (міёр., Нар. сл.), ’вільчык’ (паст., Сл. паўн.-зах.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб3 і суф. ‑ʼак. Гл. таксама лаба́к1.

Лабя́к2 ’прыстасаванне, якім рэгуляваўся ход плыта’ (Інстр. 3), лобя́к ’прыстасаванне, прыс, жардзіна, шост, якімі на лодцы адпіхваюць ад берага’ (ТС). Да лоб1. Гл. таксама лаба́к2.

Лабя́к3, лабячок ’прыродны курганок на полі з жоўтага пяску’ (КЭС, лаг., Юрч., Вытв. сл.), лыбя́к ’схіл ці верх пагорка’ (Яўс.), лъбя́к ’зямельны ўчастак на высокім, адкрытым месцы, па якім дрэнна родзіць’ (Нар. сл.), ’незасеяны кавалак зямлі’ (Мат. Маг.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб1 (гл.) і суф. ‑як. Сюды ж лыбікава́ты ’ўзгоркаваты’ (Яўс.).

Лабя́к4 ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб1 (гл.).

Ла́ва1 ’прылада для сядзення (некалькіх асоб) і для спання’, ’самаробная мэбля ў сялянскай хаце’ (Гарэц., Сцяшк., Мат. Гродз.; гродз., КЭС. Янк. Мат., Мал., Некр., Маш., Выг., Нас., Бяльк., Касп., Яруш., Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), лавы ’тс’ (Зялен. 2; Зн. дыс.). Укр. ла́ва, рус. ла́ва ’тс’, польск. ława, палаб. lovó, н.-луж., в.-луж. ława, чэш. lava, мар. łava ’тс’, славац. lávka, lavica ’лаўка’, славен. láva ’буфет (шафа)’, балг. лавица ’лаўка’. Прасл. lava ’(непераносная) лава ля сцяны’. Развіццё семантыкі: ’узнятае прыстасаванне для сядзення, ляжання’ > ’прызба’ > ’куча, слой зямлі, шчыльная маса, рад’. Дакладнымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. lóva ’ложак, пасцель’, ’доўгая лаўка’, ’градка, загон’, ’рэчышча’, лат. lāva ’палок у лазні’, ’пол’, ’лаўка ля печы’, ’адонак’, а таксама, магчыма, ст.-інд. láva‑ ’адрэзак, адрэзаны кавалак’, lavaḥ ’той, хто рэжа’, літ. liáutis ’прыпыняць, быць абрэзаным, акалечаным’ (апошняе гл. Слаўскі, 5, 51). Больш падрабязна гл. Бернекер, 695; Фасмер, 2, 444.

Ла́ва2 ’звязаны лес, плыт, які сплаўляецца на рэках басейна Заходняй Дзвіны’ (Анік., Дэмб., Янк. Мат.), ’плыт або звяно плыта на даўжыню аднаго бервяна’, ’плыт з двухмятровых дроў’ (дзвін., Нар. сл.; чэрв., Сл. паўн.-зах.). Самым блізкім да яе па значэнню з’яўляецца рус. лава ’мост’, пск. ла́вы ’плывучы мост на плытах’, пск., цвяр. ла́вина ’плыт на вадзе для мыцця бялізны, коней’, укр. гуц. ла́ва ’вузенькі масток, бервяно праз ваду, якое ўжываецца для пераходу’, ’кладка’. Аднак семантыка бел. лава з’яўляецца рэгіянальнай канкрэтызацыяй больш агульнага значэння лексемы lava ’нешта доўгае, шарэнга, рад, шчыльна складзеныя з асобных, падобных адна да адной састаўных частак’, як у бел. лава ’бок вуліцы’ (петр., Шатал., Мат. Гом.), параўн. і ла́ва3лава6, рус. пск. ла́вица ’вуліца, гарадскі раён’ (Філін, Происх., 610). Адносна паходжання гл. ла́ва1.

Ла́ва3 ’кавалак поля ад баразны ў два-тры загоны, узараных уроскід’ (Сцяшк.; мін., Ант., Чуд., Сл. паўн.-зах., Прышч. дыс.), ’вялікі кавалак зямлі, участак поля’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.), ’загон’ (Шатал.), ’участак поля, які належыць аднаму гаспадару’ (Сл. паўн.-зах., Выг.), ’ніва’ (Мат. Гом.), ’вялікі абшар, аднастайны масіў чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’вузкая паласа поля’, ’загуменная дарога’, ’абочына дарогі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. lóva ’загон, градка’. Да лава1 (гл.).

Ла́ва4 ’кар’ер (торфу)’ (Мат. Гом.), ’падземны горны вырабатак з доўгімі забоямі, дзе здабываюцца карысныя выкапні’ (ТСБМ) < польск. lawa < ст.-польск. ławy ’соль, высечаная гарызантальна’, ławy węglowe (XVI ст.). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што гэта запазычанне з рускай мовы. Да лава1 (гл.).

Ла́ва5 ’падоўжаная ўкладка дроў’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн., аднак, літ. lóva ’капна сена’. Магчыма, балтызм.

Ла́ва6 ’гарадскі суд’ (КТС, У. Караткевіч), ст.-бел. лава ’тс’ запазычана са ст.-польск. lawa ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 53).

Лава́нда ’пахучая расліна Lavandula, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі’ (ТСБМ) < польск. lawanda, lawenda, lawendula (з XVI ст.) < іт. lavanda ’тс’ < lavare ’мыцца, купацца’. Пахучую расліну выкарыстоўвалі пры мыцці (Слаўскі, 4, 79–80).

Лава́ць, лова́ць (1‑я ас. лава́ю) — паўд.-усх. ’лавіць’ (Янк. I, Шн., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом.), лава́цца ’лавіцца’ (ТС). Псеўдаітэратыўная форма дзеяслова лаві́ць (гл.) паводле аналогіі да хватаць. Гл. таксама лавіць.

Ла́вачка1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).

Ла́вачка2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).