Ла́вачка 1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).
Ла́вачка 2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)