Лаба́ты ’лабасты, чалавек з вялікім ілбом’ (ТСБМ, Нас., Янк. Мат., Мат. Гом., Гарэц., Шат.), ’бязрогі (аб карове)’, ’жывёла, якая мае знак на лбе’ (Янк. Мат., Нас., Нас. Зб., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), укр. лобатий, рус. лобатий. Значэнне ’бязрогі’ ў лексемы лабаты сустракаецца ў суседніх жытом., пск. і ёнаўск. гаворках. Прыметнік, утвораны ад лоб1 і ацэначнага суф. ‑аты, для якога Карскі (2–3, 44) вылучае значэнне ’вялікая колькасць якасці’. Такельскі (ABSL, 13, 69) сцвярджае, што польск. łobaty ’вялікі’ (ля Вільні) з’яўляецца літуанізмам, якому адпавядае літ. láibas ’вялікі, моцны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)