Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіць балг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.

Дзяржав́а ’дзяржава’ (БРС). Рус. держа́ва, укр. держа́ва, польск. dzierżawa ’ўладанне, арэнда’, чэш. država і г. д. Утварэнне ад *dьržati. Прасл. *dьržava (падрабязна гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 231–232).

Дзярка́ч ’венік’ (БРС). Рус. дыял. дерка́ч, укр. дерка́ч. Вытворнае ад dьrkati ’выдаваць пэўныя гукі’; гукапераймальнае ўтварэнне. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 222.

Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.

Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.