Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Грыме́ць, граме́ць. Гл. гром.

Грымзо́лі ’крымзолі, каракулі’ (БРС), таксама крымзо́лі, грымзуль ’непрыгожае пісьмо’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gryzmolić ’пісаць каракулямі’, gryzmoły ’каракулі’ (польск. словы да gryźć; падрабязна Слаўскі, 1, 363–364).

Грып ’грып’. Рус. грипп, укр. грип. Запазычанне з франц. мовы; параўн. франц. grippe ’тс’ (паходжанне самога франц. слова не вельмі яснае; агляд версій гл. у Фасмера, 1, 459; Шанскага, 1, Г, 173).

Грэ́баваць ’грэбаваць’. Укр. гре́бувати, гре́бати, рус. греба́ть, грёбать. Фасмер (1, 454) параўноўвае з чэш. hřebati ’сварыцца, лаяць’ і далей з рус. гребу́ (так і Бернекер, 1, 348). Падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109 (пад *grebati, *grěbati). Лічыцца, што значэнне ’грэбаваць’, ’лаяць’ развілося з ’капаць, капацца’.

Грэ́баць, грэбці ’грэбці’. Рус. греба́ть, польск. grzebać, чэш. hřebati, серб.-харв. грѐбати, балг. гре́бам. Прасл. *grebati, *grěbati ’тс’, далей *grebti. Агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109, 109–110. Прасл. *greb‑ да і.-е. *ghrebh‑ (літ. grė́bti ’грэбці’, лат. grebt ’капаць’, ст.-в.-ням. graban ’тс’ і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 454; Бернекер, 1, 347–348; Траўтман, 95–96.

Грэ́бень ’грэбень’. Рус. гре́бень, укр. гре́бінь, польск. grzebień, чэш. hřeben, серб.-харв. гре̏бе̑н. Прасл. *greby *grebene (да асновы *greb‑ ’грэбці’). Гл. Фасмер, 1, 454; Трубачоў, Эт. сл., 7, 112–113.

Грэх, грэ́шны. Прасл. *grěxъ, *grešьnъ ’тс’; параўн. рус. грех, укр. гріх, польск. grzech, чэш. hřích, серб.-харв. гри̏јех, балг. грехъ́т, ст.-слав. грѣхъ. Этымалогій гэтага слова шмат; звычайна меркавалі, што ёсць сувязь з *grěti ’грэць’ (Фасмер, 1, 456–457). Трубачоў (Эт. сл., 7, 115–116) падтрымлівае этымалогію Бугі: *grěxъ < *groi̯‑so (параўн. лат. grèizs ’крывы’). Агляд літ-ры ў Трубачова, там жа.

Грэ́цкі ’грэчаскі’ (БРС, Байк. і Некр.). Рус. дыял. гре́цкий (параўн. і грецкий орех), укр. гре́цький, польск. grecki, балг. гръцки. З прасл. *grьčьskъ(jь) ’тс’. Параўн. Фасмер, 1, 457; Шанскі, 1, Г, 168–169; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 162–163. Фасмер (1, 455) указвае, што форма гре́цкий народнага паходжання.

Грэць ’грэць’. Рус. греть, укр. грі́ти, польск. grzać, чэш. hřáti, серб.-харв. гре̏јати, гри̏јати, гре̏ти, балг. гре́я, ст.-слав. грѣꙗти ’грэць’, грѣти сѧ. Прасл. *grěti, *grějati. Звязана складанымі аблаўтнымі адносінамі з *gorěti ’гарэць’. Падрабязна аб магчымых і.-е. сувязях слав. *grě‑ Трубачоў, Эт. сл., 7, 116–117.

Грэ́чка ’грэчка’ (БРС). Параўн. рус. гре́чка, укр. гре́чка ’тс’. Усх.-слав. утварэнне ад *grьkъ ’грэк’. Гл. Шанскі, 1, Г, 169; Фасмер, 1, 457.