Гром ’гром’. Сюды ж грыме́ць. Параўн. рус. гром, греме́ть, укр. грім, гримі́ти, польск. grom, grzmieć, чэш. hrom, hřměti, ст.-слав. громъ, грьмѣти. У аснове ляжыць і.-е. гукапераймальнае *ghrem‑: *ghrom‑ (апафанічныя варыянты). Параўн., напр., грэч. χρεμίζω, χρόμος ’шум, гук’. Сюды ж і бел. граме́ць (але з іншай рэфлексацыяй ‑рь‑). Слаўскі, 1, 347, 372–373; Фасмер, 1, 455, 460.
Гро́нка ’гронка’ (БРС). Ст.-бел. (з XVII ст.) кгроно, гроно ’тс’. Запазычанне з польск. мовы; параўн. польск. grono ’тс’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 350–351). Форма гро́н(к)а можа быць і спрадвечнай (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 139, дзе прыводзяцца і ўсх.-слав. словы), але аб запазычанні сведчыць выбухное «г». Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 152.
Гро́шы, грош ’грошы’. У бел. мове запазычанне непасрэдна з польск. (grosz) у XV ст. Гл. Булыка, Запазыч., 86. Параўн. рус. грош, укр. гріш. Польск. grosz < ст.-чэш. groš < с.-лац. grossus. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 352; Брукнер, 159. Параўн. Фасмер, 1, 462.