Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Блу́таць. Гл. блу́тацца, блы́таць.

Блы́ндаць ’бадзяцца’ (Касп., Арх. ГУ, Янк. I, Сцяшк. МГ, Янк. Мат.), блы́ндзець ’тс’ (Сцяшк. МГ), блэ́ндаць ’тс’ (Янк. Мат.), блы́нда, блэ́нда ’бадзяга’ (Янк. Мат.). Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Параўн. лат. blìndêtiês ’бадзяцца’, blinda ’бадзяга, валацуга’, літ. blañdotis, blandýtis ’бадзяцца’. Падрабязна Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50 (там жа літ-pa і ўказанне на некаторыя этымалагічныя цяжкасці). Не выключаецца, што некаторыя формы маглі быць запазычаны з польск. Гл. блэ́ндаць.

Блы́таць. Сюды адносіцца і блу́таць ’тс’ (Бяльк., Шат.). Можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца блу́таць, якое ўзнікла з плу́таць азванчэннем п > б (перад л). Адносна чаргавання галосных у : ы ў экспрэсіўных словах — гэта не рэдкасць. Параўн., напр., у рус. гаворках: блука́ться, блука́тьблы́ка́ться ’бадзяцца, валачыцца’.

Блыха́, таксама блаха́ (Сцяшк. МГ). Рус. блоха́, укр. блоха́, блиха́, ст.-рус. блъха, чэш. blecha, ст.-чэш. blcha, польск. pchła (*płcha < *blcha), серб.-харв. бу̀ха, балг. бълха́ і г. д. Прасл. blъcha < і.-е. *bhlusā. Параўн. літ. blusà, ст.-іран. *brušā (> афг. vraža ’блыха’), грэч. ψύλλα, ψύλλος (*bhsulla < *bhlusa, метатэза), лац. pūlex, ням. Floh (да герм. форм. гл. Клюге, 207–208). Бернекер, 62; Траўтман, 35; Фасмер, 1, 176–177; Махэк₂, 56; БЕР, 1, 99; Праабражэнскі, 1, 30.

Блышы́ць ’малоць лухту; ілгаць, жартаваць’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.) блыши́ть ’ілгаць, хлусіць’. Да блыха́, блаха́. Параўн. рус. блоши́ть ’кусаць, кусацца; рабіць прыкрасці’, блоши́ться ’імкнуцца атрымаць што-небудзь, выслужвацца перад кім-небудзь’.

Блэнд ’памылка’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. błąd (род. błędu ’тс’), прасл. blǫdъ; падрабязней гл. пад блудзі́ць.

Блэ́ндаць ’бадзяцца’, блэ́нда ’валацуга’. Гл. блы́ндаць ’тс’. Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 50 і V (2), 1969, 160), праўда, указаў адначасова і на няпэўнасць балтыйскай этымалогіі. Сапраўды, мы маем для бел. мовы дакладную адпаведнасць ва ўкр. дыял. бле́ндати, пле́ндати ’бадзяцца’, якое Рыхардт (Poln., 35) лічыць запазычаннем з польск. blędzieć, błą̃dzić.

Блю́ваць, таксама блява́ць. Ст.-рус. бльвати, рус.-ц.-слав. бльвати, блювати, рус. блева́ть, укр. блюва́ти, польск. bluć, чэш. blíti, балг. блю́вам, серб.-харв. бљу̀вати і г. д. Прасл. blьvati blʼui̯ǫ. І.‑е. *bhleu̯‑ ’выдаваць гукі пры выцяканні нейкай вадкасці, цячы, раўці’. Параўн. літ. bliáti ’рыкаць, бляяць’, грэч. φλύω ’цяку цераз край; б’ю крыніцай’, ’балбачу’. Бернекер, 64; Траўтман, 35; Праабражэнскі, 1, 28; Фасмер, 1, 173; Махэк₂, 57 (там і меркаванні адносна марфалогіі).

Блю́да (БРС, Бяльк.). Ст.-рус. блюдо (памянш. блюдьце), таксама блюды (род. блюдъве), рус. блю́до, укр. блю́до, польск. bluda, ст.-слав. блюдо, блюдъ, серб.-харв. бљу̏до, бљӳда, параўн. і луж. blido ’стол’. Слав. blʼudo (< *bi̯udo). Старое запазычанне з гоц. biuþs ’блюда, міска’. Бернекер, 64; Майе, RS, 7, 29; Брукнер, AfslPh, 42, 142; Праабражэнскі, 1, 31; Фасмер, 1, 178. Не пераконваюць спробы даць славянскую этымалогію (напр., Абнорскі, РФВ, 73, 82 і наст.). Параўн. яшчэ блю́дка (Шат.), блю́дачка, блю́дца (Касп.), блю́дко, блю́дца (Сцяшк. МГ), блю́дзька (Бяльк.), сподак’. Некаторыя з гэтых слоў русізмы (напр., блю́дка, так лічыць Шат.).

Блю́зка ’блузка’ (Сцяшк. МГ, Шат., Жд., Сакал., Інстр. I, Тарнацкі, Studia). Укр. блю́за, блю́зка. Запазычанне з польск. bluza, bluzka (параўн.: «blúzka… przyszła z Mazowsza…»Тарнацкі, Studia, 21), а гэта з франц. blouse (Варш. сл., 1, 169). Рудніцкі (151) выводзіць прама з ням. Bluse, што вельмі няпэўна. Бел. блу́зка, рус. блу́зка, блу́за з франц. або ням. (гл. Фасмер, 1, 177; Шанскі, 1, Б, 145).