◎ Пэ́нкнуць ’трэснуць, лопнуць, раскалоцца’ (любч., Нар. словатв.; слонім., Нар. лекс.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пэньк‑ нуць, тыкнуты, пэнькнутэ ’тс’ (Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), тыкаць ’лопаць, трэскацца, пускаць’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), тыкацца ’лопацца’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pęknąć, pękać ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 538), чэшска-польскай арэальнай інавацыі ад *рокь ’бутон, пупышка’, не звязанай з *pukati (гл. пукаць) і не вядомай іншым славянскім мовам; інакш Брукнер, 403. Параўн. пукаць, нукнуць (гл.).
◎ Пэнс ’урок, навука’: гето тоби тне, в другій разь не будеш такь дзёгаць (Нас.). Няясна, магчыма, звязана з пэнся ’плата, утрыманне’ (Шат.), пенсія, пенсія ’пенсія’ (Сл. ПЗБ), псраносна ’ўзнагарода, адплата’ (гл. пенсія); фанетыка сведчыць пра запазычанасць (< польск. pensja ’ўтрыманне духоўнай асобы, якая не прыпісала да пэўнай функцыі’ з лац. pensus адpendere ’важыць’, перан. ’плаціць’).
◎ Пэ́нснуць ’стукнуць, ударыць, пляснуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.), тыцнуць ’тс’ (любч., Нар. словатв.). “Глухі” варыянт імітатыўнага дзеяслова бэнцнуць ’тс’ (гл.), параўн. форму без назалізацыі (сведчанне запазычанасці з польск. bęcnąć ’тс’) — пэцнуць ’тс’ (Цых.).
◎ Пэнсо́вы (пэнсовый) ’тлуста-чырвоны’ (Бяльк.). Запазычана праз польск. ponsowy, pąsowy ’ярка-чырвоны’ з франц. ропсеай ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. ропсеі ’палявы мак’ — няяснага паходжання (звязваюць з франц. ропсеай, ропсеі ’масток’, лац. ponticelluSy pons ’мост’, Банькоўскі, 2, 521; параўн. фальклорныя Устойлівыя выразы калінавы мост і чырвоная каліна). Гл. пунсовы.
◎ Пэ́ньдзік ’мясцовая назва печкура’ (д.-гарад., Звязда, 1995, 21 сак.). Лакальнае ўтварэнне ад пэндзіць ’гнаць, даганяць’ (гл.), магчыма, пад уплывам пудзіць ’палохаць’, параўн. пудзік ’верабей’.
◎ Пэ́пінка ’гатунак яблыкаў’ (б.-каш., Мат. Гом.). Гл. пепін.
◎ Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпка ’кончык (носа)’; параўн. таксама польск. papa ’морда’, рурка ’сасок’ і пад.
◎ Пэ́пці ’вяровачны самаробны абутак’ (трак., Сл. ПЗБ). Відаць, ад папу́ці ’тс’ (гл.) пад уплывам тэпці ’лёгкі хатні абутак’ (ад тэпаць ’дыбаць, хадзіць’).
◎ Пэ́рга ’пчаліны хлеб’ (гродз., Сцяшк. Сл.), пэрфа ’пярга’ (свісл., Сл. ПЗБ). “Абеларушаны” паланізм pierzga ’тс’ або pierzch ’пыл, луска’, гл. пярга.
◎ Пэ́ркаль ’лёгкая баваўняная тканіна, паркаль’ (бых., Янк. Мат.), пэркыль ’тс’ (Бяльк.). Па фанетычных прычынах (акцэнтуацыя), відаць, запазычана з польск. perkał ’тс’ (< ням. perkal або франц. percale з англ. percale, што, магчыма, з перс. pärgala ’ануча’, Банькоўскі, 2, 530). Параўн. паркаль (гл.).