Парка́ль ’лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мат. АС Гродзеншчыны; ДАБМ, 943), пэрка́ль, парка́ль, пярка́ль ’тс’ (Сл. ПЗБ). Відавочна, праз рус.перка́ль ’грубая баваўняная тканіна’ з франц.percale, ісп.percal. Крыніца слова — пярс.pärgāl (Фасмер, 3, 242). Сюды ж паркалёўка ’хустка з тонкага матэрыялу’ (ДАБМ, 943).