Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пу́шкаць ’ласкатаць’ (ПСл.). Магчыма, гукапераймальнае запухаць, пу́хкаць ’дуць’.

Пушны́1, пушо́н ’з прымессю мякіны, вотруб’я’ (ТСБМ, Ян., Малч.): кыли хлѣбушка пушонъ — могу выпылаць (маг., Шн.), пу́шны (пушный) ’тс’ (Нас.), сюды ж пушно́, пухно́ ’мякіна’ (Нас.). Ад пух ’адыходы пры веянні, мякіна’, параўн. пу́хны (гл.).

Пу́шны2 ’пульхны, мяккі; смачны’ (Бяльк., ТС), пушны́ ’тс’: пушныя бліны (ашм., пухав., Сл. ПЗБ), пуша́ны ’тс’ (віл., там жа), pušány ’мяккі, дзіркаваты; угноены, апрацаваны’: пушаная зімля (Варл.), сюды ж пушно́ ’пульхнае дзіця’ (Бяльк.). Да пушы́ць ’надуваць, рабіць пульхным, пышным’.

Пуштэ́нт ’камень, якім націраюць боты для глянцу’ (Бяльк.). Запазычанне, крыніца невядомая.

Пу́шча ’густы, непраходны лес; нетры’ (ТСБМ, ТС, Шат., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Яруш.), ’пусташ, бязлюднае месца’ (ЛА, 2), ’зараслі ў забалочанай мясцовасці’ (валож., ЛА, 1), пу́шча‑драму́шча ’дзікі лес, пра які гаворыцца ў беларускіх казках’ (Мядзв.), ст.-бел. пуща ’пустыня, пустка’ (Нас. гіст.), укр. пу́ща ’дрымучы лес, лясныя нетры’, польск. puszcza ’бязлюднае месца; пустка’, харв. pȗšća ’пустая мясцовасць’ (Скок, 3, 82), славен. pušča ’папар; дзікая мясцовасць; пустэча’. Прасл. *puštja (< pustъ, гл. пусты́); паводле Банькоўскага (2, 967), пушча абазначала спрадвечна бязлюднае месца ў адрозненне ад пусты́ня (гл.), што абазначала месца, пакінутае людзьмі, параўн., аднак, славен. puščava ’пустыня’.

Пушча́ць ’пускаць’ (Шат., Бяльк.), ’браць кватарантаў; кідаць’ (Сл. ПЗБ), ’раставаць’: снег пушчае (дзятл., там жа), рус. пуща́ть ’пускаць’, польск. puszczać, чэш. poušteti ’выпускаць, пускаць’, славац. pusťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušćaś, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, ст.-слав. поуштати. Прасл. *pustjati суадноснае з *pustiti, ва ўсходніх славян звычайна *puskati (< *pus(t)kati, Банькоўскі, 2, 967), гл. пускаць. Усё да *pustъ (гл. пусты), паводле Сноя (516), першапачаткова ’рабіць бязлюдным, пакідаць’, гл. таксама Фасмер, 3, 416; Скок, 3, 82; Шустар-Шэўц, 2, 1194. Адсюль пушча́й ’няхай’ (Ян.; смарг., Сл. ПЗБ), параўн. рус. пуска́й ’тс’ (ад пускать).

Пу́шчы (пущи, пущій) ’горшы’ (Нас.; дзісн., Рам. 8; Дэмб., Растарг.), ’горш’ (Нас.), пушчэй ’мацней’ (Нас.), пу́шчэ ’мацней, больш’ (Кос., Растарг.), пушчэйшы ’горшы’ (Сл. рэг. лекс.), puščejšy ’трохі горшы’ (Варл.), пішчыць ’рабіцца горшым’ (Нас.), пушчаць ’мацнець, узмацняцца’ (Нас.), ’худзець’ (віл., Сл. ПЗБ); сюды ж ст.-бел. пущий ’жвавы, руплівы’ (Ст.-бел. лексікон). Вышэйшая ступень параўнання ад пусты (гл.), супрацьлеглыя значэнні звязаны з градацыйнай функцыяй і дээтымалагізацыяй, параўн. рус. пуще ’лепш, больш’.

Пушчы́ны ’смецце, амецце’ (ТС). Да пусты ’непатрэбны, дрэнны’.

Пушы́ць1 ’раздуваць, надуваць’ (Арх. Федар.; мсцісл., З нар. сл.; Шымк. Собр.; Шат.; Янк. 1; Некр.; ТС), ’брадзіць’ (Жд. 1), ’пучыць’ (Сцяц.), пу́шыць ’апухаць, рабіць пухлым’ (Ян., ПСл), ’веяць’ (паст., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пу́шити ’рабіць поўным, надуваць; узрыхляць’, польск. puszyć ’раздуваць’, славен. pušiti ’рыхтавацца да раення (пра пчол)’, серб.-харв. пу̏шити ’дыміць, пыліць’, балг. пу́ша ’тс’ і пад. Да пу́хаць, пухнуць (гл.).

Пушы́ць2 ’рабіць пушыстым; абсыпаць пухам’; перан. ’моцна лаяць, распякаць’ (ТСБМ, ТС, Юрч.). Да пух (гл.), пераноснае значэнне, магчыма, на базе гукапераймальнага пу́хаць ’дуць’, параўн. пу́шыцца ’дуцца на каго-небудзь’, пушы́сты ’пушысты; той, хто ў выпадку незадавальнення дзьмецца (“пушыцца”)’ (Янк. 1).

Пфэ — выклічнік, які перадае агіду, няпрыязь, абурэнне: мы проціў егопфэ! (Сержп.). Гл. фэ ’тс’.

Пхаць ’піхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бес., Шат., Гарэц.), ’напіхваць’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), пха́цца (пхацьца) ’штурхацца, ціснуцца’ (Нас.; лоеў., Мат. Гом.; іўеў., Сл. ПЗБ), ’павольна ехаць’ (клец., Жыв. сл.), сюды ж пхнуць, пхну́цца ’штурхануць; павольна ехаць’ (ТС, Сл. ПЗБ, Гарэц., Мат. Гом.), а таксама пхену́ць ’штурхануць, піхануць’ (ТС), пхану́ць ’тс’ (брагін., Мат. Гом.). Гл. піхаць.