◎ Но́хар ’чалавек з вялікім носам’ (ТС). Да нос, з экспрэсіўнай заменай с на х. Параўн. насар, насар (гл.).
◎ Но́хцам ’нагой, выспяткам’ (кап., Жыв. сл.). Да носцам (гл.) з ад’ідэацыяй да нага, параўн. ногцам ’тс’; чаргаванне х‑г гл. у нохаць < ногаць.
◎ Но́ца ’адгоннае слова на каня’ (Мядзв.), ’= рус. нуте’: Ноца ў поле (Касп.). Ад но (гл.) + ца (узмацняльная часціца, па паходжанню, відаць, форма він. скл. энклітычнага займенніка, параўн. рус. ‑те у той жа функцыі).
Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніч, рус. ночь, польск., чэш., славац., н.-луж. noc, в.-луж. nóc, славен. nóč, серб.-харв. но̑ћ, макед. ноќ, балг. нощ. Прасл. *noktь, роднаснае літ. naktis, лат. nakts, ст.-прус. naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд. nák, náktis ’ночы’, лац. nox, noctis (він. скл.), грэч. νύξ ’ноч’, гоц. nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац. nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).
◎ Но́чай ’ноччу’ (паст., смарг., Сл. ПЗБ), нонай, ночый ’тс’ (валож., віл., Сл. ЦРБ), напой ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нощею ’тс’ (XVI ст.), параўн. рус. дыял. (тамб., пск., разан., цвяр.) ночей, ночёй ’тс’, ст.-рус. нощей (Слова пра паход Ігравы), славен. nocój ’тс’. Для вывядзення з творн. скл. адз. л. трэба было б дапусціць наяўнасць зыходнай формы ж. р. *noča, паралельнай да *поіь, параўн. нармальнае для апошняга ўтварэнне ноччу (*nočbję); форма nocoj разглядаецца як заходнеславянскі рэлікт *nocǫ (творн. скл. адз. л.) у славенскай мове ў першую чаргу з-за наяўнасці зычнага с (Шывіц–Дулар, SR, 30, 415–418; Бязлай, 2, 226). Згодна з Карскім (2–3, 176), група ‑ь}‑ магла змяніцца ў ‑ej‑, што дало канчатак творн. скл. ‑ейу па аналогіі канчаткаў асноў на -іа: напою, нонаю з далейшай зменай на нонай, начой.
Но́чвы ’начоўкі’ (Яруш., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Кліх, Сл. ПЗБ, Маш., Янк. 1, ТС; палеск., З нар. сл.), сюды ж но́чаў ’вялікія начоўкі’ (петрык., З нар. сл.), укр. но́чви ’карыта мыць бялізну’, рус. но́чвы, но́чви ’начоўкі’, польск. niecki, niecka ’тс’, чэш. necky ’тс’, в.-луж. mjecki ’тс’, н.-луж. njacki ’тс’, славен. nečve, nečkȇ ’тс’, серб.-харв. на̏ћве ’карыта для замешвання цеста’, макед. нокви ’тс’, балг. но́щви, нъ́щки ’тс’. Прасл. *nьktjy, род. скл. nьktjъve, звязваюць з грэч. νίζω ’мыю’, ст.-інд. nḗnēkti ’сцірае’, ст.-ірл. nigid ’мые’; мяркуецца, што першапачаткова значыла ’карыта для мыцця’, пазней ’карыта для замешвання цеста’ (Фасмер, 3, 86; Махэк₂, 393; Бязлай, 2, 218).
Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очка ’начны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац. nocka ’начны матыль’, балг. нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).
◎ Но́чы ’ноччу’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), но́ччы ’тс’ (віл., Сл. ЦРБ). Паводле Карскага (2–3, 76), сеннен. но́ччи < п!!!і‑ ій < пбіій (гл. ноччу, ноч), параўн. таксама ноччы і ноччу (Бяльк.), рус. дыял. ночи ’тс’ і пад.
Но́ша 1 ’вязка, клунак’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС), памянш. но́шка, а таксама ны́шка, нэ́шка ’тс’ (Некр., Жд. 1, Клім.; бялын., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. ноша, ношка ’мера сена, травы’ (Скурат, Меры, 123), параўн. рус. ноша, ношка ’тс’, чэш. nůše ’тс’, славац. noša ’тс’ і пад. Ад нясці, насіць (< *nos‑ja), параўн. Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 403, першапачаткова ’тое, што можна панесці’.
Но́ша 2 ’яечнікі ў курыцы’ (Ян.), но́ша: у старо́е гусі но́ша зʼяўляецца каля ног (Бір. дыс.), сюды ж, магчыма, но́ша ’пухліна, гузак, грыжа’ (ТС), параўн. рус. но́ша ’цяжарнасць’, польск. noszą ’тс’. Да насіць, нясці (гл.), у тым ліку ’нясці яйкі’, параўн.: Як удар куру па спіне, дак у ее тая но́ша пабʼецца і еечкі патруцца (Ян.).
Но́шта ’ноша, вязка, клунак’ (Гарэц.; брасл., шчуч., даўгаўп., ігнал., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў названага слоўніка, з літ. naštà ’тс’ (аддзеяслоўны назоўнік ад nèšti ’нясці’).