Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niż ’сашнік плуга’ (Тарн.), укр. ніж, рус. нож, польск. nóż, чэш. nůž, славац. nôž, в.-луж. nóž, н.-луж. nož, славен. nòž, серб.-харв. но̑ж, макед., балг. нож. Прасл. *nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).
Но́жніца ’похва для нажа’ (ТС). Утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі, параўн. «разгорнутую» назву — ножо́ва хатка ’тс’ (ТС).
Но́жны, ну͡ожны, но́жні ’нажніцы, звычайна вялікія’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц., Дэмб., ТС, Мат. Гом., Сержп. Грам., Шатал., Сцяшк.; нясвіж., Нар. словатв., Сл. ЦРБ, Ян.), но́жна ’тс’ (шчуч., Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл., Сцяшк.), сюды ж но́жніцы ’тс’ (Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС), но́жынкі ’тс’ (Шат.), но́жанцы (Сл. ПЗБ), укр. но́жні, но́жниці ’тс’, рус. но́жны, но́жны, но́жницы ’тс’, славац., чэш. nožnice ’тс’, н.-луж. дыял. nožnice ’тс’, балг. но́жницы ’тс’. Вытворныя ад нож, гл. нажні́цы.