Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ной — узмацняльная часціца: Ной гэты год у лесі ягад мнозазна! (стаўб., Сл. ЦРБ). Няясна, магчыма, ну і ’але ж’ > ну й > ной.

Но́йды ’мабыць’ (Мат. Гом., Мат. Маг.), ’часамі, выпадкам’ (Бяльк.). Гл. поды.