Ноў 1 ’маладзік’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Машыннага (Atlas, 1, к. 5), вынік экспансіі з захаду ўтварэнняў з ’новы’ (пра месяц) на тэрыторыю з матывацыяй ’малады’, параўн. польск. now, nowy miesiąc, księżyc na nowiu, чэш. лоі/ (mesie), mesie na nove, ням. Neumond, англ. new moon, франц. nouvelle tune, лац. luna nova і пад. Рус. месяц на нови (Даль, без указ, месца) і зафіксаванае ў слоўніку Жэляхоўскага ўкр. нів знаходзяцца на перыферыі гэтай інавацыі, аднак параўн. рус. арх. нова ’маладзік’ (СРНГ). Па паходжанню кароткі прыметнік (*пооъ < *пооъ mesęcb) або адпрыметнікавы назоўнік (*novb), гл. новы.
Ноў 2, (новь) ’час з’яўлення новага хлеба, новы хлеб’ (Нас.), от нова до нова ’круглы год, ад старога да новага ўраджаю’ (ТС), рус. новь ’новы ўраджай; нешта новае, якое толькі што з’явілася’. Да новы (*пооъ), параўн. навіна ’новы ўраджай, першы ўраджай’.
Ноў 3 ’новаўзаранае поле, цаліна’ (Яшк.), сюды ж коўка ’тс’ (Бяльк.), рус. новь ’тс’. Да новы ’новаўзараны’, параўн. навіни ’новаўзаранае поле’.
Но́ўды, ноўда ’часам, выпадкам’ (Бяльк., Мат. Маг.), ноўды ’можа, магчыма’ (Яўс.). Гл. нойды.
Но́ўза ’соты, не занятыя мёдам, але прыгодныя’ (Шат.). Гл. паўза.