Клевяшчы́на ’расліна сямейства парасонавых’ (Кіс., ТСБМ). Словаўтваральна да клев‑ішч‑іна (Сцяцко, Афікс. наз., 87, 107). Тады да кляваць (гл.), якое можа мець значэнне ’джаліць, кусаць’. Параўн. рус. назву жгун‑корень.
Клевяшчы́ца ’клевяшчына няпэўная, Cnidium dubium Thele’ (Кіс., Дэмб. 1). Гл. клевяшчына.
Клей 1 ’ліпкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для трывалага змацавання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яруш.), ’смала на вішнях, слівах’ (ТС). Укр. клей, рус. клей ’тс’, ст.-слав. клѣй ’смала, клей’, балг. клей ’тс’, серб.-харв. (XVII ст.) klej ’тс’, польск. klej ’клей’, klej żabi ’жабурынне’, чэш. klej ’клей’, славац. klej, в.-луж. klij, н.-луж. klij ’тс’. Да прасл. kъlějь. Параўн. ст.-грэч. κόλλα (< *κολια ’клей’), с.-в.-ням. helen (< haljan) ’клеіць’ (Слаўскі, 2, 200). Словаўтварэнне на аснове праславянскага суфікса ‑ějь (∼ літ. ėjas; там жа), аднак з зусім іншай функцыяй (выключна Nomen agentis балта-славянскага перыяду) (Мартынаў, Дерив., 23–24). Індаеўрапейскія паралелі фармальна даволі далёкія (іншыя каранёвы вакалізм і словаўтварэнне). Германскі дзеяслоў адносна позняй фіксацыі і ніжненямецкага арэала.
Клей 2 ’жыццёвыя сілы, клёк’ (Сцяц., Клім.). Да клёк 1 (гл.). Кантамінацыя з клей 1, магчыма, на аснове агульнага ўяўлення пра клейкасць жывога, жыватворнага. Параўн. польск. żabi klej ’жабурынне’ і рус. клёк ’тс’.
Клей 3 ’праполіс’ (Анох.). Гл. клей 1.
Кле́йка ’рыба верхаводка’ (Янк. I, Крыв.). Гл. клея.
◎ Кле́ймат ’клімат’ (Мат. Гом.). Гл. клімат.
◎ Кле́йміць ’клеймаваць’ (Мат. Гом.). Гл. кляйміць.
◎ Кле́йна ’плыт, даўжыня якога раўняецца даўжыні сплаўляемага дрэва’ (Бір.). Гл. клейня.
Клейно́ды ’каштоўнасці; знакі ўлады’ (Др.-Падб.). Укр. клейноды ’тс’. Ст.-бел. клейнот ’каштоўнасць; герб’ (з 1495 г.) < польск. klejnot < с.-в.-ням. kleinôt (Булыка, Запазыч., 156; ЕСУМ, 2, 457).
Кле́йня ’плыт, звяно плыта’ (Нар. сл., З нар. сл., Янк. I, Сл. паўн.-зах.). Няясна.
Клек: «З костачак клек пацячэ» (Сержп.). Гл. клёк 2.