Камяні́ца 1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.
Камяні́ца 2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.
◎ Камяні́чка ’майнік двухлісты, Majanthenum bifolium L.’ (ельск., Жыв. сл.), да каманіца 2 (гл.). Назва паводле падабенства з касцяніцамі.
◎ Камяно́к, кымянок ’ачаг’, ’каменне ў лазні’ (Нас., Нік. Очерки; дзярж., Шн. 2). Ст.-бел. коминокъ ’ачажок’, да комін (гл.). Парсун, таксама камінак.
Камяня́, каміня́ ’качарга’ (мазыр., бабр., Шатал.; лельч., Мат. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; пруж., маг., Нар. словатв.; Янк. 1); каме́нька ’кій, якім абапіраюцца пры хадзьбе (з загнутай ручкай)’ (Янк. 1). У выніку распадабнення губных (м → в) з кавяня́, каве́нька (гл.).
◎ Камя́та ’прымітыўная лодка ў выглядзе карыта, выдзеўбаная з аднаго ствала дрэва’ (бых., Рам. 8; Нас., Мядзв., Жд. 2; добр., Мат. Гом.); ’карыта ля калодзежа для вадапою’ (Бяльк.; Др.-Падб., Гарэц., Нас., Юрч., Яруш.; Багародзіцкі, УЗ ЛГПИ, 1968, 325, с. 94, 97, 102) ’жолаб’ (Сержп., Отчет; Юрч., Бяльк.); камяжышча ’месца, дзе стаіць камяга’ (Яшк.). Укр. комʼява, польск. komięga (komiega)t рус. коняга. Прасл. komęga, якое ў сувязі з адсутнасцю значэння ’ствол дрэва’ ў прасл. котъ трэба разглядаць як komę‑ga < *komen‑ga з адхіленнем у вакалізме кораня fomy/tomene (адкуль ст.-чэш. kmen ’сцябло, ствол’). Роднаснае да яго літ. kamenas ’ствол, сцябло’ (Трубачоў, Эт. сл. 10, 172–173). Іншыя дапушчэнні аб паходжанні слова (гл. Фасмер, 2, 307; Слаўскі, 2, 382–384) з’яўляюцца малаімавернымі.
◎ Камяце́ліцца, кымяцеліцца ’валаводзіцца’ (Бяльк.) — сапсаванае рус. канителиться ’тс’.⇉.
◎ Кан ’бітон для малака’ (мядз., Жыв. сл.; Жд. 2), кана ’тс’ (усх., КЭС; ігн., красл., астр., смарг., паст., Сл. паўн.-зах.), смал. кана ’тс’ Ća ст.-в.-ням. скапае (суч. ням. Kanne ’бітон’, ’збан’, ’кубак’) праз пасрэдніцтва ідыш. Тое ж літ. капе, лат. kanna ’білон’. Першакрыніца — лац. саппа ’кошык’, ’човен’. Параўн. таксама конаўка С прасл. kony і капка.⇉*
◎ Кана́ ’памінальная сыта (хлеб у салодкай вадзе)’ (Вешт., ТС), ’куцця на дзяды’ (калінк., Мат. Гом.), каны ’капцы, смерць’ (капыл., Жыв. сл.), каны адступны ’апошнія вянкі зруба над бэлькамі’ (віц., КЛАБНГ, п. 17). Беларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑а ад прасл. копъ ’канец, мяжа’, якое з прасл. tęti (SP, 2, 195–196; Трубачоў, Эт. сл., 4, 109 і 10, 195–196). У гаворках атаясамліваецца з пазней тым канон, канун (гл.).
Кана́ва, кына́ва ’доўгі неглыбокі і нешырокі роў для сцёку вады’ (ТСБМ, Сержп. Ск., Сцяшк., Яруш., Бяльк.; ганц., вільн., гарад. Сл. паўн.-зах.); ’пашыранае і выраўненае рэчышча’ (слаўг., Яшк.); міёр. къна́віна ’канава’, дубров. кына́ў, міёр. (Нар. словатв.), кана́ўка (Сцяшк.; ветк., слаўг., Яшк.). Н.-луж. kanała ’тс’. Пераробленае польск. kanał ’канал’ (параўн. бел. дубров.) > канаў, аднак незвычайнасць заканчэння на ‑ў прывяла да рэгулярнага афармлення ў ‑ва (напр., як ва́рава ’мноства’).
Канава́л ’лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем і накладаннем коней і быкоў’, ’дрэнны ўрач, невук у медыцыне’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1; мазыр., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.). Укр. коновал, рус. конова́л, арханг., ленінград., наўг. конева́л. Ст.-рус. коневалъ, коновалъ (XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. konawał ’тс’ (Фасмер, 2, 311), якое з koń ’конь’ і walić ’паваліць’, напр. рус. вали́ть (каня, быка) ’пакладаць’ з першаснага значэння ’той, хто валіць (кладзе) каня перад пакладаннем’. Аднак Слаўскі (2, 426) гэту лексему адносіць у разрад прасл. (паўн.-слав.) konovalъ. І Трубачоў (Эт. сл., 10, 194) разглядае яе як прасл. разам з іншымі, падобнымі да яе: konoderъ ’каналуп’, konokradъ ’канакрад’, konopasъ ’канапас’, konoščipъ ’мядзведка, Grillotalpa vulgaris’ konovęzь ’канавязь’, konovodъ ’канавод’.