Камяня́, каміня́ ’качарга’ (мазыр., бабр., Шатал.; лельч., Мат. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; пруж., маг., Нар. словатв.; Янк. 1); каме́нька ’кій, якім абапіраюцца пры хадзьбе (з загнутай ручкай)’ (Янк. 1). У выніку распадабнення губных (мв) з кавяня́, каве́нька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)