Кана́ва, кына́ва ’доўгі неглыбокі і нешырокі роў для сцёку вады’ (ТСБМ, Сержп. Ск., Сцяшк., Яруш., Бяльк.; ганц., вільн., гарад. Сл. паўн.-зах.); ’пашыранае і выраўненае рэчышча’ (слаўг., Яшк.); міёр. къна́віна ’канава’, дубров. кына́ў, міёр. (Нар. словатв.), кана́ўка (Сцяшк.; ветк., слаўг., Яшк.). Н.-луж. kanała ’тс’. Пераробленае польск. kanał ’канал’ (параўн. бел. дубров.) > канаў, аднак незвычайнасць заканчэння на ‑ў прывяла да рэгулярнага афармлення ў ‑ва (напр., як ва́рава ’мноства’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)