Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Зэ́ґры ’вочы’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодна, эмацыянальны варыянт да зекры ’тс’ (гл.).

Зэдаль ’услон’. З польск. zedel, zydel < с.-в.-ням. sidel (Дарашэўскі, 10, 1372).

Зэ́нзэль ’расліна таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Параўн. укр. зе́нджул ’гатунак расліны’ (Грынч.). Рус. зензе́вель ’расліна пярэступ, Bryonia L.’, зеньзибель ’імбір’, зинзивей ’мальва (Malva rotundifolia, M. silvestris)’. Верагодна, варыянт гэтай назвы, якую выводзяць з іт. zenzovero ’імбір’ ці тур. zencefil (дыял. zendžebil) < араб. < палі sińgivera < ст.-інд. c̣r̥ηgavēram ’свежы імбір’. Фасмер, 2, 94, 97.

Зэс ’пранізлівы холад’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодна, гукавы варыянт *зыз ’холад’ да азызнуць ’азябнуць’ (гл.); параўн. яшчэ дзіцяч. зюзя ’холад’ (гл.). Няясна.

З’ю́дзіць ’успудзіць, сагнаць з месца, падбухторыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. съюта́жить, съюртить ’сагнаць, ссыпаць у кучу’ (Даль). Гл. юдзіць ’зводзіць; павучаць, падказваць’.

Зюзь ’п’яніца’ (Нас.). Рус. зюзя ’тс’, укр. «змерз, напився як зюзя»? Параўн. рус. дыял. зюзлить (суслить?), зю́зить, зюзюкать ’піць’. Верагодна, гукавобразнае слова, магчыма, з кантамінацыямі. Гл. яшчэ зязюліць ’піць’, зюзя ’холад’, зюзюкаць ’гаварыць’.

Зюзю́каць ’весці лагодную размову’ (чавус., Нар. сл.), зю́каць ’тс’, ’гаварыць паціху’ (Нас., Юрч.). Рус. калуж. зюзю́кать ’гаварыць шапялявячы, картава’, пск. ’піць (віно)’, зюкать калуж., смал., зах.-бранск. зах. ’размаўляць’, кур., арханг. ’шаптацца’, пск. ’піць’, пск., цвяр. ’біць’. Верагодна, анаматапея. Фасмер, 2, 110: зюзюка. Параўн. зузліць.

Зю́зя (дзіцяч.) ’холад’ (Нас., Шат.; брэсц., Нар. лекс.), ’агонь’ (Сл. паўн.-зах., прыклад: «не ідзі, там зюзя» не пацвярджае значэнне). Рус. дыял. дзіцяч. зюзя ’холад’, укр. «змерз як зюзя»? Анаматапея ці аформленае пад дзіцячую фанетыку сцюжа. ’Агонь’ (калі так) — энантыясемічны перанос паводле функцыянальнай падобнасці.

Зюрыць, зазюрыць ’убачыць’ (Касп.) < літ. žiūrė́ti ’бачыць’. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Зю-зю-зю ’выклічнік для падзывання качак’ (смарг., Шатал.). Параўн. перм., вяцк., наўг. зю ’слова для адгону свіней’. Верагодна, скарачэнне ад дзюбаць, дзюба.