Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Но́сніца ’насоўка’ (Сл. ЦРБ). Мясцовае ўтварэнне ад нос, параўн. аднбснік ’тс’ (Сл. ЦРБ, Сад носа; параўн. ад галавы (парашкі) і пад.).

Но́сцам ’нагой, выспяткам’ (Некр. і Байк.; калінк., З нар. сл.; жытк., Мат. Гом., ТС), ндссам ’нагою, наском бота’ (Янк. 1), носца: даць носца ’даць выспятка’ (ТС). Відаць, ад ⁺носец ’насок (бота)’, памянш. да нос (гл.), параўн. укр. «вдарив иого носаком» (Грынч.); формы тыпу ндсцык ’выспятак’ (Ян.), нос‑ цакам, насцакдм ’выспяткам’ (Мат. Гом.) другасныя, параўн. таксама народнаэтымалагічныя ўтварэнні: ногца: даць ногца (Некр. і Байк., да нага).

Но́сцы ’сквапна’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, на базе спалучэння, што выражае інтэнсіўнасць дзеяння, тыпу + посны насіць (да насіць), параўн. наст. слова.

Но́сьма: ндсьма насіць ’насіць бесперастанку’ (пух., З нар. сл.). Прыслоўе «інтэнсіўнага дзеяння» ад насіць, аналагічнае да бегма бегчы, лежма ляжаць і пад. (адносна апошніх гл. Карскі 2-3, 67).

Но́та ’нота, гук’ (Яруш., ТСБМ), ’голас’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. нота ’нота, гук’ (1580). Даўняе запазычанне праз ст.-польск. nota (XVI ст.) з лац. nōta ’знак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166) або непасрэдна з с.-лац. nota ’нотны знак’, параўн. натаваць ’памячаць, адзначаць’, нататка ’заметка’ і пад. (ад лац. notare ’адзначаць, запісваць’).

Но́тны ’занудлівы, патрабавальны’ (мін., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’капрызны’ (жлоб., Мат. Гом.). Параўн. рус. нотный ’адукаваны, разумны, хітры; патрабавальны, капрызны; важны; нудны, надаедлівы’, чэш. notný ’належны; акуратны, прыстойны, значны’, першапачаткова, паводле Махэка₂ (402), у мове музыкаў і спевакоў ’па нотах, паводле нот’ (гл. нота).

Ноў1 ’маладзік’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Машыннага (Atlas, 1, к. 5), вынік экспансіі з захаду ўтварэнняў з ’новы’ (пра месяц) на тэрыторыю з матывацыяй ’малады’, параўн. польск. now, nowy miesiąc, księżyc na nowiu, чэш. лоі/ (mesie), mesie na nove, ням. Neumond, англ. new moon, франц. nouvelle tune, лац. luna nova і пад. Рус. месяц на нови (Даль, без указ, месца) і зафіксаванае ў слоўніку Жэляхоўскага ўкр. нів знаходзяцца на перыферыі гэтай інавацыі, аднак параўн. рус. арх. нова ’маладзік’ (СРНГ). Па паходжанню кароткі прыметнік (*пооъ < *пооъ mesęcb) або адпрыметнікавы назоўнік (*novb), гл. новы.

Ноў2, (новь) ’час з’яўлення новага хлеба, новы хлеб’ (Нас.), от нова до нова ’круглы год, ад старога да новага ўраджаю’ (ТС), рус. новь ’новы ўраджай; нешта новае, якое толькі што з’явілася’. Да новы (*пооъ), параўн. навіна ’новы ўраджай, першы ўраджай’.

Ноў3 ’новаўзаранае поле, цаліна’ (Яшк.), сюды ж коўка ’тс’ (Бяльк.), рус. новь ’тс’. Да новы ’новаўзараны’, параўн. навіни ’новаўзаранае поле’.

Но́ўды, ноўда ’часам, выпадкам’ (Бяльк., Мат. Маг.), ноўдыможа, магчыма’ (Яўс.). Гл. нойды.

Но́ўза ’соты, не занятыя мёдам, але прыгодныя’ (Шат.). Гл. паўза.

Но́халь ’пра чалавека з вялікім носам’ (докш., Янк. Мат.), польск. дыял. nochal ’насаты чалавек; лыч’, славац. nochalнасаты чалавек’. Да нос, з экспрэсіўнай замерай с на х, паводле Брукнера (366), «zwykłe zgrubienie», параўн. носаль (гл.).