Но́та ’нота, гук’ (Яруш., ТСБМ), ’голас’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. нота ’нота, гук’ (1580). Даўняе запазычанне праз ст.-польск. nota (XVI ст.) з лац. nōta ’знак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166) або непасрэдна з с.-лац. nota ’нотны знак’, параўн. натаваць ’памячаць, адзначаць’, нататка ’заметка’ і пад. (ад лац. notare ’адзначаць, запісваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)