◎ Кра́лі ’бусы’ (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Нік. Очерки, Мядзв., Мат. Маг., Юрч.). Ст.-бел. корали, карали ’каралі’ (з 1578 г.). Запазычанне з польск. korale ’тс’ (Булыка, Запазыч., 171). Форма кралі, магчыма, пад уплывам краля (гл.).
◎ Кралі́ца ’труска’ (Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.). Гл. кароль 2. Магчыма, пад уплывам краля (гл.).
Кра́ля ’красуня, прыгажуня’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Жд. 3, Сержп. Ск.), ’дама (карта)’ (Нас., Яруш.). Запазычанне праз польск. krala з чэш. kralka ’каралева (у картах)’ (Слаўскі, 3, 55–56).
Кра́ма 1 ’магазін, лаўка’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Грыг., КЭС, лаг., Мал., Сцяшк., Шпіл., Яшк. IV). Ст.-бел. крама, крамъ (з 1582 г.) з польск. kram ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Параўн. Слаўскі, 3, 56; Кюнэ, Poln., 67.
Кра́ма 2 ’тканіна’ (З нар. сл., Бір.). Гл. крама 1.
◎ Крама́ль ’спражка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ням. Klammer ’тс’ (там жа, 2, 514). Новае запазычанне з нямецкай мовы.
Крама́р ’прадавец, лавачны’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Сержп. Ск., Сцяшк.). Гл. крама 1.
Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).
◎ Крамдашы́н ’крэпдэшын’ (Нар. сл., Сцяшк.). Гл. крэпдэшын.
◎ Крамзла́ ’храсток’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kremzle ’тс’. Запазычанне з літоўскай мовы. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179; Лаўчутэ, Балтизмы, 68.
Крамзо́лі ’каракулі’ (ТСБМ). Гл. крэмзаць.