Кра́ма 1 ’магазін, лаўка’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Грыг., КЭС, лаг., Мал., Сцяшк., Шпіл., Яшк. IV). Ст.-бел. крама, крамъ (з 1582 г.) з польск. kram ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Параўн. Слаўскі, 3, 56; Кюнэ, Poln., 67.
Кра́ма 2 ’тканіна’ (З нар. сл., Бір.). Гл. крама 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)