Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Клац ’шчоўк, лясь’ (ТСБМ). Гл. клацаць.

Кла́цаць ’моцна стукаць, ляпаць’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Гл. кляцаць.

Клачавы́ ’вытканы з пачэсных нітак’: «З клочна клачавыя посцілкі ткалі» (Сл. паўн.-зах., 473; Сцяшк.). Гл. клочча.

Клача́нка1 ’мятая салома’ (Мат. Гом.). Ад клычыць1 (гл.). (П. Сцяцко, пісьмова). Суфікс ‑анка характэрны для аддзеяслоўных утварэнняў (Сцяцко, Афікс. наз., 28–29).

Клача́нка2 ’палатно, вытканае са зрэб’я’ (Сцяшк., Жд. 3). Гл. клочча.

Клачо́к1 ’шматок’ (Бяльк.). Гл. клок2. Словаўтварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 168.

Клачо́к2 ’купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі’ (Яшк.). Гл. клачок1.

Клеба́нія ’памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).

Кле́ваць ’ледзь дыхаць, трапятацца, быць слабым’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кляваць (гл.). Літ. klevoti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 486). Лаўчутэ (Балтизмы, 67) таксама дапускае балтыйскі ўплыў, але не прыводзіць вышэй адзначанай літоўскай формы. Прыклады з дысертацыі Вяржбоўскага, на якія робіць спасылку аўтар, семантычна і фармальна далёкія. Трубачоў (Эт. сл., ІО, 28) адносіць беларускія формы да праславянскай лексікі *klevati/*klevili (). Аднак балгарскія і македонскія паралелі, якія ён прыводзіць, семантычна вельмі далёкія, за выключэннем макед. sä kli > vamмучыцца’. Больш блізкімі семантычна, але з рэканструкцыяй *kleviti sę (там жа, 18) здаюцца паралелі чэш. klevili se ’гнуцца, курчыцца’, славац. kťavieť ’калець, дубець’, якія, магчыма, да літ. kliauti̯ ’гнуць’, лат. klaut пахіляць’. Сумненні выклікае геаграфія беларускіх слоў, якія не маюць украінскіх і рускіх паралелей, а калі прыняць паралелі чэшскія і славацкія, дзіўным здаецца, што апошнія таксама не маюць паралелей сярод іншых заходнеславянскіх моў. Такая рэдкая эксклюзіўная беларуска-чэшска-славацкая ізалекса, калі яе дапусціць, павінна атрымаць спецыфічнае тлумачэнне.

Кле́вер ’канюшына’ (ТС, Бір., Бяльк., Сцяшк., Нар. лекс.). Укр. клевер. Запазычанне праз рус. клевер з н.-ням. klewer. У рускіх помніках XVI ст. успрымаецца як нямецкая назва канюшыны (Шанскі, 2, 8, 148–149).

Кле́верышча ’канюшына’ (Мат. Гом.), ’поле, з якога ўбралі канюшыну’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да клевер (гл.).

Клеве́ц ’малаток для кляпання кос, для насякання жорнаў’ (Нас., Выг., Грыг.). Гл. клявец.