Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Камлёт ’саматканая шарсцяная спадніца больш высокай якасці, чым андарак’ (Юрч., Бяльк.), ’андарак’ (чачэр., Жыв. сл.), ’суконная або шарсцяная тканіна’ (Гарэц.), камлот ’тоўстая баваўняная або шарсцяная тканіна з чорных і карычневых нітак’. Відавочна, праз рус. мову з ням. Kamelol або з франц. camelot ’тканіна з воўны ангорскай казы’ (Фасмер, 2, 175).

Камлу́к1 ’дужка ў плеценым посудзе (кашалі), у баране’ (Сцяш.; зэльв., Сцяц.; навагр., свісл., Шатал.), свісл. кам‑ лучок ’тс’ (Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення б да каблук (гл.).

Камлу́к2 ’абцас’ (паст.). З рус. каблук ’абцас’ (Сл. паўн.-зах., 2. 390),

Камлы́га ’вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдай масы, ком, глыба зямлі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яшк.), зборн. камлы́жжа ’камякі мёрзлай зямлі’ (Яўс.; бялын., Янк. I; Нас.), камлы́жына ’сухі ком зямлі на раллі, не разбіты бараной’ (Мядзв.), камлы́шка ’тс’ (Бяльк.), камлы́жыць ’рабіць шар з чаго-небудзь мяккага’ (Нас.). Утворана, відавочна, ад камлаты (гл. камель2) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ыга (як касты́га < касцяны гузік; Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Камлю́к1 ’камель’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч.; КЭС, лаг.), камлю́х, кымлюшок ’тс’ (Яўс.); міёр. камлю́к, къмлюшок ’тонкае паленца дроў’ (Нар. сл.), камлюшок ’сцёрты венік’ (шкл., Мат. Маг.); камлю́к ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Др.-Падб.; гродз., З нар. сл.), ’хлопчык-таўстун’ (калінк., З нар. сл.), ’моцны, хуткі’ (полац., Нар. лекс. і З нар. сл.), камлюкава́ты ’камлісты’, ’невысокі, прысадзісты’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Да камель1. Утворана пры дапамозе суф. ‑ʼук (‑ʼух). Сюды ж і свісл. камлукаваты ’тоўсты, нязграбны’ (Сцяшк. Сл.).

Камлю́к2 ’камень’ (нараўл., Мат. Гом.). Ад каменю́к, параўн. укр. каменю́ка ’камень’.

*Камляко́м, камлвко́м ’гуртам, кучкаю’ (садir., Нар. словатв.), да камяк (гл.).

*Камнякі́, комнякі ’камы’ (івац. Жыв. сл.), да камякі (гл.). Пераход ‑мʼа > мнʼа характэрны для зах.-палес. гаворак.

Камода ’невысокая шафа з некалькімі шуфлядамі для захавання бялізны і розных хатніх рэчаў’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сл. паўн.-зах.), камод ’тс’ (Яруш.). З польск. komoda ’тс’, якое з франц. commode ’выгодны’ < лац. commodus ’тс’ (Слаўскі, 2, 388–389). Форма без ‑а прыйшла з рус. мовы.

Камок ’кавалак гразкай зямлі, цеста; скамечаны ў камяк воск’ (Бяльк., ТСБМ, Сержп. Прымхі, Інстр. I, Др.-Падб.; віл., З нар. сл.), да ком (гл.).

Камора, каморка, комора, кумора ’кладоўка, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення’, ’бакоўка, прыбудоўка ў вясковай хаце, дзе спяць, стопка’ (Нас., ТСБМ, Чуд., Мал., Сцяшк., Сцяц. Нар., Жд. 3, Сержп. Грам., Сцяц.; карэліц., докш., Янк. I; В. В., Яруш., Бяльк., Гарэц., Тарн.; шаркаў., Нар. сл.; Рам. 8, Сл. паўн.-зах.)’, кантрольны пункт лясніцтва’ (ТСБМ, Інстр. III; Яшк.); ’будынак для складвання сена’ (Яшк.), ’асобная клетачка ў сотах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.; ашм., З нар. сл.), навагр. каморкі ’складкі ў смаржках’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. камора ’тс’ і ’таможня’ (XV–XVIII ст.). Лексема ёсць ва ўсіх слав. мовах. Вельмі старое запазычанне з лац. camera (camara) ’скляпеністая столь’ (зрэшты такое значэнне ёсць і ў ст.-рус. комора, камора побач з іншымі: ’дом, жыллё’, ’пакой’, ’кладоўка’, ’гандлёвая пабудова’) < ст.-грэч. καμάρα ’скляпенне’ (Слаўскі, 2, 390–392); Фасмер (2, 305) выводзіць гэта запазычанне з-за націску са ст.-грэч. καμάρα, а не з лац.

Камо́рнік, кымо́рнік ’спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў, землямер’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; Сл. паўн.-зах.), каморніцтва ’землямерная справа’ (Гарэц., ТСБМ). Ст.-бел. коморникъ ’загадчык каморы, памочнік, падкаморы’, ’феадальна залежны селянін у Вялікім княстве Літоўскім (XVII–XIX стст.), які не меў зямлі і ўласнага дома, бабыль’. Значэнне ’землямер’ уласнабеларускае. Узнікла яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага (Падкаморы ў судова-арбітражным органе XVI–XIX стст. аглядаў спрэчныя землі, заслухоўваў сведчанні суседзяў, выносіў рашэнне і вызначаў межы; яму памагалі каморнік ’памочнік падкаморыя’ і пісар (БелСЭ, 8, 7), да камора (гл.).