Камлы́га ’вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдай масы, ком, глыба зямлі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яшк.), зборн. камлы́жжа ’камякі мёрзлай зямлі’ (Яўс.; бялын., Янк. I; Нас.), камлы́жына ’сухі ком зямлі на раллі, не разбіты бараной’ (Мядзв.), камлы́шка ’тс’ (Бяльк.), камлы́жыць ’рабіць шар з чаго-небудзь мяккага’ (Нас.). Утворана, відавочна, ад камлаты (гл. камель 2) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ыга (як касты́га < касцяны гузік; Сцяцко, Афікс. наз., 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)