Про́за ’невершаваная мова’, ’будзённасць’ (ТСБМ). Замацавалася, таксама як і празаік, у пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 251). З рус. про́за (Крукоўскі, Уплыў, 85), што, у сваю чаргу, з ням., італ. prosa ’невершаваная мова’, штучны тэрмін на базе першаснага лац. ōrātiō ’простая гаворка’, pro(r)sa < prōrsus ’галавой наперад (ляжаць, бегчы)’ (Банькоўскі, 2, 797; Сной₂, 588).
Про́зарна ’ясна’ (Касп.), прозо́рно ’празрыста’ (ТС), празо́рная (труба) ’падзорная’ (Мат. Гом.). Да зорыць, зрок.
Про́іск ’пошук’ (поѣхавъ въ проискъ бѣглыхъ людзей) (Нас.). Да іскаць (гл.).
Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус. про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.
Про́йда ’прайдоха, пралаза’ (Нас.). Утварэнне ад асновы цяп. часу дзеяслова прайсці (гл. ісці) — прайду, якая адрозніваецца ад інфінітыўнай асновы старой суфіксацыяй (гл. Варбат, Слав. языкозн., IX, 70).
Про́йма 1 ’адтуліна, праход’, ’выраз у адзежы для рукі, рукава’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.; Сл. Брэс.). Рус. про́йма ’тс’. Да праймаць, параўн. праём.
Про́йма 2 ’скразняк, скразны вецер’ (Гарэц., Др.-Падб., ТСБМ, Нас.), ’расслабленне’ (Др.-Падб.). Этымалагічна тое ж, што і пройма 1.
Про́кідзь ’заправа, закраса’ (Сл. ПЗБ). Гл. пракідаць.
Про́кляць ’праклён’ (Шат.), ’пракляцце, погань’ (ТС), прокля́ціна ’дрэнь, погань’ (ТС). Дэрываты ад пракляць з суф. ‑ь і ‑іна. Гл. клясці.
Про́кмець ’момант, міг’ (барыс., леп., Стан.). Да кмеціць ’заўважаць’ (гл.).
Про́ламка ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (ТСБМ, Стан., Варл.). Ад пралама́ць (гл. ламаць), аналагічна да про́рубка (гл.).