Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус. про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)