Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дуна́іць, дуна́ць ’драмаць, хістаючыся ў розныя бакі’ (Нас.). Запазычанне са ст.-яўр. мовы. Паводле Насовіча, звязана слова з тым, што пры малітве яўрэі нахіляюцца ў розныя бакі, гаворачы: adonái ’божа!’.

Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус. дыял. дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр. дуна́й ’разліў вады’, польск. дыял. dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.

Дуна́ць ’драмаць, хістаючыся ў розныя бакі’. Гл. дуна́іць.

Дунда́р ’гром, пярун’ (Сл. паўн.-зах.). Як мяркуе Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dundùlis ’гром’.

Дундзе́ць ’грукатаць’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. dundė́ti ’тс’ (гл. Сл. паўн.-зах.).

Дундзі́ць ’гаварыць недарэчнае, бубніць’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. dundė́ti ’гаварыць’ (гл. Сл. паўн.-зах.).

Ду́ндзіць ’ссаць’ (Шат., Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ду́нда ’соска’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Дуница ’гаршчок’ (ст.-бел., з XVI ст.). Гл. данічка.

Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.

Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.

Ду́па ’pars posterior, anus’, укр. ду́па ’тс’. Кюнэ (Poln., 52) прыводзіць бел. слова з Дабравольскага і мяркуе, што, зыходзячы з гукавых і лінгвагеаграфічных момантаў, трэба лічыць гэту лексему запазычаннем з польск. dupa ’тс’. Параўн. ду́пка (гл.). Падрабязны агляд форм і семантыкі прасл. *dupa ’дзюрка, яма, дупло, anus і г. д.’ гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 157–158 (тут наогул не ставіцца пытанне аб магчымым запазычанні некаторых усх.-слав. слоў гэтай групы з польск. мовы; няпэўна).

Ду́пель1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).

Ду́пель2 ’дупло’. Гл. дупло́.