Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус.дыял.дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр.дуна́й ’разліў вады’, польск.дыял.dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.